ІСУСА 18:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Ісус сынам Ізраілевым: ці доўга вы яшчэ будзеце ня дбаць пра тое, каб пайсьці і ўзяць у спадчыну зямлю, якую даў вам Гасподзь Бог бацькоў вашых? Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Егошуа сынам Ізраіля: «Як доўга вы будзеце марудзіць у тым, каб пайсьці і ўзяць на ўласнасьць зямлю, якую ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, даў вам? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сказаў Ешуа тым пакаленням: «Як доўга вы будзеце марудзіць і не ўступаць ва ўладанне зямлёю, якую Госпад, Бог бацькоў вашых, даў вам? |
Усё, што можа зрабіць твая рука, па сіле рабі; бо ў магіле, у якую ты ляжаш, няма ні працы, ні разважаньня, ні ведаў, ні мудрасьці.
А, выйшаўшы каля адзінаццатай гадзіны, ён знайшоў іншых, якія стаялі бяз працы, і кажа ім: што вы тут стаіце цэлы дзень бяз працы?
дбайце не пра ежу прахлую, а пра ежу, што застаецца на жыцьцё вечнае, якую дасьць вам Сын Чалавечы; бо на Яго паклаў пячатку Сваю Айцец, Бог.
Будзь цьвёрды і мужны; бо ты народу гэтаму перадаеш у валоданьне зямлю, якую Я прысягаўся бацькам іхнім даць ім;
Калі Ісус пастарэў, увайшоў у сталы век, тады Гасподзь сказаў яму: ты састарыўся, увайшоў у сталы век, а зямлі браць у спадчыну застаецца яшчэ многа.
А з сыноў Ізраілевых заставалася сем плямёнаў, якія яшчэ не атрымалі надзелу свайго.
дайце ад сябе па тры чалавекі з племя; я пашлю іх, і яны, устаўшы, пройдуць па зямлі і апішуць яе, як трэба падзяліць ім на надзелы, і прыйдуць да мяне;
Яны сказалі: устаньма і пойдзем на іх; мы бачылі зямлю; яна вельмі добрая. А вы задумаліся; не марудзьце, ідзеце і бярэце ў спадчыну тую зямлю.