ІСАІ 44:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І будуць расьці сярод травы, як вербы пры патоках водаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І будуць яны расьці між травы, як вербы пры цячэньні водаў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І будуць расці паміж травы, як таполі паблізу цякучых водаў. |
І будзе ён, быццам дрэва, над плынямі водаў пасаджанае, што родзіць свой плод у свой час, і ліст у якога ня жухне; і ва ўсім, што ён учыняе, пашчасьціць яму.
І насеньне тваё было б, як пясок, і паходжанцы ад нутра твайго - як пясчынкі: ня згладзілася б імя ягонае перад Мною.
і будзе Гасподзь правадыром тваім заўсёды, і ў час засухі будзе насычаць душу тваю і мацаваць косьці твае, і ты будзеш як напоены вадою сад і як крыніца, воды якое ніколі не перасыхаюць.
Бо - як зямля ўтварае расьліны свае, і як сад гадуе пасеянае ў ім, - так Гасподзь Бог выявіць праўду і славу перад усімі народамі.
і ўзяў з насеньня гэтай зямлі і пасадзіў на зямлі насеньня, разьмясьціў каля вялікіх водаў, як садзяць вярбу.
у першы дзень вазьмеце сабе галінкі прыгожых дрэў, галінкі пальмавыя і галінкі дрэў шырокалістых і вербаў рачных, і весялецеся прад Госпадам, Богам вашым сем дзён
Многія з тых, што слухалі слова, уверавалі; і было такіх людзей лікам каля пяці тысяч.