ІСАІ 43:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) ад пачатку дзён Я - Той Самы, і ніхто не ўратуе ад рукі Маёй; Я зраблю, і хто адменіць гэта? Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад дзён [вечнасьці] Я — Той Самы, і няма нікога, хто з рукі Маёй можа выратаваць! Я зьдзейсьніў, і хто можа зьмяніць гэта? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я ад самага пачатку Той Самы. І няма нікога, хто б вырваў з Маёй рукі; Я ўчыню, і хто зменіць гэта?» |
Ці даруе ён цішыню, хто можа парушыць? ці хавае Ён аблічча Сваё, хто можа ўбачыць Яго? Ці будзе гэта для народу, альбо для аднаго чалавека,
бо Гасподзь Саваоф пастанавіў, і хто можа адмяніць гэта? рука Яго ўзьнесена, - і хто адвядзе яе?
Хто зрабіў і зьдзейсьніў гэта? Той, Хто ад пачатку выклікае роды; Я - Гасподзь першы, і ў апошніх - Я такі самы.
Я ўзьвяшчаю на пачатку, што будзе ў канцы, і ад старадаўніх часін тое, што яшчэ не зрабілася, кажу: Мая рада адбудзецца, і ўсё, што Мне заўгодна, Я зраблю.
і да старасьці вашай Я той самы буду, і да сівізны вашай Я ж буду насіць вас; Я стварыў і буду насіць, падтрымліваць і ахоўваць вас.
Такімі зрабіліся табе тыя, з кім ты працавала, з кім вяла гандаль з маладосьці тваёй. Кожны пайшоў у свой бок; ніхто не ратуе цябе.
Падыдзеце да Мяне, слухайце гэта: Я і спачатку гаварыў не таемна; з таго часу, як гэта адбываецца, Я быў там; і сёньня паслаў Мяне Гасподзь Бог і Дух Ягоны.
Бо так кажа Высокі і Ўзьнесены, вечна Жывы, - Сьвяты імя Яго: Я жыву на вышыні нябёсаў і ў сьвяцілішчы, і гэтак сама з уціснутымі і ўпакоранымі духам, каб ажыўляць дух упакораных і ажыўляць сэрцы ўціснутых.
І сёньня адкрыю сарамату яе перад вачыма палюбоўнікаў яе, і ніхто ня вырве яе з рукі Маёй.
Бо Я як леў Яфрэму і як ільвяня дому Юдаваму; Я, Я разарву і пайду; панясу - і ніхто ня выратуе.
І ты, Віфляеме - Эфрата, ці ж малы ты сярод тысячаў Юдавых? зь цябе пойдзе Мне Той, Які павінен быць Валадаром у Ізраілі, і Якога паходжаньне з пачатку, ад дзён вечных.
Але ці ж ня Ты здавён Гасподзь Бог мой, Сьвяты мой? мы не памром! Ты, Госпадзе, толькі дзеля суду папусьціў яго. Скала мая! дзеля пакараньня Ты назначыў яго.
у Ім мы і зрабіліся спадкаемцамі, і былі наперад назначаны на тое згодна з воляй Таго, Хто ўсё чыніць паводле хаценьня волі Сваёй,
Вала твайго заколюць на вачах у цябе, і ня будзеш есьці яго; асла твайго зьвядуць ад цябе і ня вернуць табе; авечкі твае аддадзены будуць ворагам тваім, і ніхто не абароніць цябе.
Бачыце сёньня, што гэта Я, Я - і няма Бога, апрача Мяне; Я ўсьмерчваю і ажыўляю, Я бэю і ацаляю, і ніхто ня выбавіць ад рукі Маёй.
А Цару жыцьця нятленнаму, нябачнаму, адзінаму мудраму Богу гонар і слава на векі вякоў. Амін.
І сказана было цару Ерыхонскаму: вось, нейкія людзі з сыноў Ізраілевых прыйшлі сюды ў гэтую ноч, каб агледзець зямлю.
Я ёсьць Альфа і Амэга, пачатак і канец, кажа Гасподзь, Які ёсьць, і быў, і прыйдзе, Усеўладны.