ІСАІ 42:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хай аддадуць Госпаду славу, і хвалу Яго хай абвесьцяць на выспах. Біблія (пераклад А.Бокуна) Няхай аддаюць славу ГОСПАДУ і хвалу Ягоную абвяшчаюць на астравах! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай аддаюць хвалу Госпаду і славу Яго абвяшчаюць на астравах! |
Псальма Давідава. Засьпявайце Госпаду новую песьню; бо Ён дзівосы стварыў. Ягоная правіца і сьвятая мышца Ягоная прынесьлі Яму перамогу.
і скажаце ў той дзень: слаўце Госпада, заклікайце імя Яго; абвяшчайце ў народах дзеі Яго; нагадвайце, што вялікае імя Яго;
не аслабне і не зьняможацца, пакуль на зямлі не ўсталюе суду, і на закон Яго будуць класьці надзею выспы.
дык вось, зрабеце выявы нарасьцьяў вашых і выявы мышэй вашых, што спусташаюць зямлю, і ўзьнясеце славу Богу Ізраілеваму; магчыма, Ён паслабіць руку Сваю над вамі і над багамі вашымі і над зямлёю вашаю;