ІСАІ 33:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ня ўбачыш больш народу лютага, народу з глухою, неўразумелаю гаворкаю, з моваю дзіўнаю, не зразумелаю. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты больш ня ўбачыш народу нахабнага, народу з невыразнай гаворкай, якую [цяжка] слухаць, з мовай насьмешлівай, якую [цяжка] зразумець. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не ўбачыш ужо народа бессаромнага, народа патаемных невытлумачальных слоў, мовы дзікуноў незразумелай. |
Таму так кажа Гасподзь пра цара Асірыйскага: ня ўвойдзе ён у горад гэты, і ня кіне туды стрэлы, і не падступіцца да яго з шчытом, і не насыпле супроць яго вала.
Але Майсей сказаў народу: ня бойцеся, стойце - і ўбачыце выратаваньне ад Госпада, якое Ён дасьць вам і сёньня, бо Егіпцянаў, якіх вы бачыце сёньня, больш ня ўбачыце вавек;
па той самай дарозе, па якой прыйшоў, - вернецца, а ў горад гэты ня ўвойдзе, кажа Гасподзь.
Вось, я прывяду на вас, доме Ізраілеў, народ здалёку, кажа Гасподзь, народ моцны, народ старажытны, народ, мовы якога ты ня ведаеш, і ня будзеш разумець, што ён гаворыць,
У законе напісана: «іншымі мовамі й вуснамі буду гаварыць народу гэтаму, але і тады не паслухаюцца Мяне, кажа Гасподзь».