У першы месяц, які ёсьць месяц Нісан, на дванаццатым годзе цара Артаксэркса, кідалі пур, г. зн. жэрабя, перад абліччам Амана дзень у дзень і месяц у месяц, і ўпала жэрабя на дванаццаты месяц, г. зн. на месяц Адар.
ЁНЫ 1:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказалі адзін аднаму: «хадзем, кінем жэрабя, каб даведацца, за каго спасьцігае нас гэтая бяда». І кінулі жэрабя, і ўпала жэрабя на Ёну. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказалі адзін аднаму: «Хадземце, кіньма жэрабя, і даведаемся, праз каго гэтае ліха [прыйшло] на нас». І кінулі жэрабя, і выпала жэрабя на Ёну. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І казалі маракі адзін другому: «Хадзем, кіньма жэрабя і даведаемся, чаму гэтае няшчасце прыйшло на нас». І кінулі жэрабя, і жэрабя выпала на Ёну. |
У першы месяц, які ёсьць месяц Нісан, на дванаццатым годзе цара Артаксэркса, кідалі пур, г. зн. жэрабя, перад абліччам Амана дзень у дзень і месяц у месяц, і ўпала жэрабя на дванаццаты месяц, г. зн. на месяц Адар.
а калі ня зробіце так, дык згрэшыце перад Госпадам і зьведаеце кару за грэх ваш, якая спасьцігне вас;
Таму ня судзеце ніяк дачасна, пакуль ня прыйдзе Гасподзь, Які і асьветліць схаванае ў змроку і выявіць сардэчныя намеры, і тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.