Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭСТЭР 3:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 У першы месяц, які ёсьць месяц Нісан, на дванаццатым годзе цара Артаксэркса, кідалі пур, г. зн. жэрабя, перад абліччам Амана дзень у дзень і месяц у месяц, і ўпала жэрабя на дванаццаты месяц, г. зн. на месяц Адар.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 У першы месяц, значыцца месяц Нісан, у дванаццаты год валадара Ахашвэроша, кідалі пур, значыцца жэрабя, перада абліччам Амана дзень пры дні, месяц пры месяцы, і [жэрабя выпала] на дванаццаты [месяц] Адар.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 У першы месяц, які завецца Нісан, у дваццаты год валадарання цара Асуэра, кінута было ў урну жэрабя, якое называецца пур, у прысутнасці Амана — у гэты дзень і ў гэты месяц народ юдэяў павінен быць знішчаны; і выпаў трынаццаты дзень дванаццатага месяца, што завецца Адар.

Глядзіце раздзел Копія




ЭСТЭР 3:7
13 Крыжаваныя спасылкі  

А ў цараваньне Ахашвероша, на пачатку цараваньня яго, напісалі абвінавачаньне на жыхароў Юдэі і Ерусаліма.


І закончаны дом гэты да трэцяга дня месяца Адара, на шостым годзе валадараньня цара Дарыя.


У месяцы Нісане, на дваццатым годзе цара Артаксэркса, было перад ім віно. І я ўзяў віно і падаў цару, і здавалася, ня быў засмучаны перад ім.


на трэцім годзе свайго валадараньня ён зладзіў гасьціну ўсім князям сваім і тым, што служылі пры ім, галоўным начальнікам войска Персідскага і Мідыйскага і кіраўнікам вобласьцяў сваіх,


І ўзялі Эстэр да цара Артаксэркса, у царскі дом ягоны, на дзясятым месяцы, гэта значыць, у месяцы Тэбэце, на сёмым годзе яго валадараньня.


У дванаццаты месяц, гэта значыцца, у месяцы Адар, на трынаццаты дзень яго, калі настаў час спраўдзіцца загаду цара і ўказу ягонаму, у той дзень, калі спадзяваліся няпрыяцелі Юдэяў ўзяць уладу над імі, а выйшла наадварот, што самі Юдэі ўзялі ўладу над ворагамі сваімі,


пра тое, каб яны ўстанавілі на кожны год сьвята ў сябе чатырнаццатага дня месяца Адара і пятнаццатага дня яго,


І білі Юдэі ўсіх ворагаў сваіх, забіваючы мечам, вынішчаючы іх, і рабілі зь няпрыцелямі сваімі па сваёй волі.


На падлогу кідаюць жэрабя, але ўвесь вырак ягоны - ад Госпада.


Тыя, што ўкрыжавалі Яго, дзялілі вопратку Ягоную, кідаючы жэрабя;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы