ЁВА 38:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці даваў ты калі ў жыцьці сваім загад раніцы і ці ўказваў зары месца яе, Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ты загадваў у дні твае сьвітаньню і ці вызначаў зараніцы месца яе, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці загадваў ты па днях сваіх світанню і ці вызначаў зараніцы месца яе, |
У цемры падкопваюцца пад дамы, якія ўдзень яны прыкмецілі сабе; ня ведаюць сьвятла.
Хто стварыў сямізор'е і Арыён і ператварае сьмяротны цень у ясную раніцу, а дзень робіць цёмным як ноч, заклікае воды марскія і разьлівае іх па ўлоньні зямлі? Гасподзь - імя Яму!
І пры тым мы маем самае пэўнае прарочае слова; і вы добра робіце, што зьвяртаецеся да яго, як да сьветача, які зьзяе ў цёмным месцы, пакуль не пачынае брацца на дзень і ня ўзыдзе ранішняя зорка ў сэрцах вашых,