ЁВА 37:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Слухай гэтага, Ёў; стой і разумей дзівосныя дзеі Божыя. Біблія (пераклад А.Бокуна) Прыхілі вуха да гэтага, Ёве, і стань, і паразважай пра цуды Божыя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Выслухай гэта, Ёве, і ўстань і паразважай пра Божыя цуды. |
Ён загадвае ім ісьці альбо дзеля пакараньня, альбо ў дабраволеньне, альбо дзеля памілаваньня.
сабраліся валадары народаў да народу Бога Абрагамавага; бо шчыты зямлі - Божыя; Ён узьнесены над намі.
Але Майсей сказаў народу: ня бойцеся, стойце - і ўбачыце выратаваньне ад Госпада, якое Ён дасьць вам і сёньня, бо Егіпцянаў, якіх вы бачыце сёньня, больш ня ўбачыце вавек;