ЁВА 30:28 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я хаджу пачарнелы, але не ад сонца; устаю на сходзе і крычу. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хаджу я счарнелы, але не ад сонца, устаю ў грамадзе і крычу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хадзіў я з агідным абліччам, без суцяшэння, падымаючыся ў грамадзе, крычаў. |
Вось, Ты далоняю вымераў дні мае, а век мой - як нішто прад Табою. Сапраўды, поўная марнасьць - кожны жывы чалавек.
Божа, мы чулі на вушы свае, бацькі нашыя нам апавядалі пра дзею, якую ўчыніў Ты ў іхнія дні, у дні пракаветныя.