ЁВА 15:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо ён пакрыў аблічча сваё тлушчам сваім і абклаў салам сьцёгны свае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён пакрыў твар свой тлушчам сваім, а з бакоў ягоных сала зьвісае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тлустасць пакрыла аблічча яго, а з бакоў яго сала звісае. |
Агрубела бо сэрца ў людзей гэтых, і цяжка чуюць вушыма, і зьмежылі вочы свае, хай ня ўгледзяць вачыма, і не пачуюць вушыма, і сэрцам не ўразумеюць, і не навернуцца, каб Я ацаліў іх.
зрабіліся тоўстыя, тлустыя, пераступілі нават усякую меру ў зьле, не разьбіраюць судовых спраў, спраў сірочых; дабрашчасьцяцца, і справядлівай справе ўбогіх не даюць суду.
І атлусьцеў Ізраіль, і зрабіўся зацяты; атлусьцеў, патаўсьцеў і распасьвіўся; і пакінуў ён Бога, які стварыў яго, і пагардзіў цьвярдыняю выратаваньня свайго.