4 ЦАРСТВАЎ 9:37 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і будзе труп Езавэлі на дзялянцы Ізрэельскай, як гной на полі, так што ніхто ня скажа: гэта Езавэль. Біблія (пераклад А.Бокуна) І парэшткі Езабэлі будуць, як гной, на абліччы поля ў Езрээлі, так што ня можна будзе сказаць: "Гэта Езабэль"”». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і труп Езабэлі будзе, як гной на паверхні зямлі ў полі ў Езрагэля, так што не можна будзе сказаць: “Гэта тая самая Езабэль!”» |
Бо адзін дзень у дварах Тваіх лепшы за тысячу. Хачу лепей быць каля парога ў доме Божым, чым жыць у намётах няславы.
Калі б сотню дзяцей напладзіў чалавек і пражыў шмат гадоў і памножыліся дні яго веку, а душа яго ўцехі ня мела б з дабротаў і каб ня было яму і пахаваньня, я сказаў бы: неданосак шчасьлівейшы за яго,
За тое загарыцца гнеў Госпада на народ Ягоны, і працягне Ён руку Сваю на яго і ўразіць яго, аж здрыгануцца горы, і трупы іх будуць, як памёт на вуліцах. І пры ўсім гэтым гнеў Яго не адступіцца, і рука Яго яшчэ будзе працягнутая.
цяжкімі сьмерцямі памруць яны і ня будуць ні аплаканыя, ні пахаваныя; будуць гноем на паверхні зямлі; мечам і голадам будуць вынішчаны, і трупы іх будуць ежаю птушкам нябесным і зьвярам зямным.
Асьліным пахаваньнем будзе ён пахаваны: выцягнуць яго і кінуць далёка за брамы Ерусаліма.
І будуць пабітыя Госпадам у той дзень - ад канца зямлі да канца зямлі, ня будуць аплаканыя і ня будуць прыбраныя і пахаваныя, гноем будуць на ўлоньні зямлі,
І пайшлі яны да цара ў палац, а скрутак пакінулі ў пакоі Элісама, царскага пісца, і пераказалі ў вушы цару ўсе словы гэтыя.
У той час, кажа Гасподзь, выкінуць косьці цароў Юды, і косьці князёў ягоных, і косьці сьвятароў, і косьці прарокаў, і косьці жыхароў Ерусаліма - з магілаў іхніх;
і раскідаюць іх перад сонцам і месяцам і перад усім войскам нябесным, якіх яны любілі і якім служылі і сьледам за якімі хадзілі, якіх шукалі і якім пакланяліся; ня прыбяруць іх і не пахаваюць: яны будуць гноем на зямлі.
Скажы: так кажа Гасподзь: і будуць кінуты трупы людзей, як гной на поле і як снапы за жняцом, і ня будзе каму пазьбіраць іх.