2 ЦАРСТВАЎ 22:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Агарнулі мяне хвалі сьмерці, і патокі беззаконьня напалохалі мяне; Біблія (пераклад А.Бокуна) Ахапілі мяне хвалі сьмерці, віры Бэліяла стрывожылі мяне, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо агарнулі мяне хвалі смерці, віры Бэліяла ўстрывожылі мяне; |
І збаяцца імені Госпада на захадзе і славы Яго - на ўсходзе сонца. Калі вораг прыйдзе як рака, - подых Госпада прагоніць яго.
і сказаў: «да Госпада заклікаў я ў смутку маім, - і Ён пачуў мяне; з чэрава апраметнай я загаласіў, - і Ты пачуў голас мой.
Калі ж убачыце Ерусалім, абложаны войскам, тады ведайце, што наблізіўся заняпад яго:
Бо, калі будуць казаць: «мір і бясьпека», тады зьнянацку спасьцігне іх пагібель, як мука родамі спасьцігае цяжарную, і ня ўнікнуць.
І прыйшоў адзін зь сямі анёлаў, што мелі сем чараў, і, гаворачы са мною, сказаў мне: падыдзі, я пакажу табе суд над вялікаю блудадзейкаю, што сядзіць на водах многіх;
І кажа мне: воды, якія ты бачыў, дзе сядзіць блудадзейка, гэта людзі і народы, і плямёны і роды.