Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЦАРСТВАЎ 16:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Калі Хусій Архіцянін, сябар Давідаў, прыйшоў да Авэсалома, дык сказаў Хусій Авэсалому: хай жыве цар, хай жыве цар!

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І прыйшоў Хушай Аркеец, сябра Давіда, да Абсалома, і сказаў Хушай Абсалому: «Няхай жыве валадар, няхай жыве валадар!»

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А калі Хусай, арахеец, сябар Давіда, прыйшоў да Абсалома, то сказаў яму: «Хай жыве цар! Хай жыве цар!»

Глядзіце раздзел



2 ЦАРСТВАЎ 16:16
13 Крыжаваныя спасылкі  

Калі Давід падняўся на вяршыню гары, дзе ён пакланяўся Богу, вось, насустрач яму ідзе Хусій Архіцянін, сябар Давідаў: вопратка на ім была падраная, і пыл на галаве ягонай.


але калі вернешся ў горад і скажаш Авэсалому: «цару, прайшлі міма цары твае, і цар бацька твой прайшоў, і сёньня і раб твой; пакінь мяне жывым, дагэтуль я быў рабом бацькі твайго, а цяпер я твой раб», дык ты разладзіш мне раду Ахітатэлаву.


І прыйшоў Хусій, сябар Давідаў, у горад; а Авэсалом уступіў тады ў Ерусалім.


Бо ён сёньня сышоў і закалоў многа валоў, цялят і авечак і запрасіў усіх сыноў царскіх і ваеначальнікаў і сьвятара Авіятара, і вось, яны ядуць і п'юць у яго і кажуць: хай жыве цар Аданія!


і хай памажа яго там Садок сьвятар і Натан прарок у цара над Ізраілем, і затрубеце ў трубу і абвясьцеце: хай жыве цар Саламон!


Азарыя, сын Натана, начальнік над прыстаўнікамі, і Завут, сын Натана сьвятара - сябар цара;


І вывеў ён царскага сына, і ўсклаў на яго царскі вянок і ўкрасы, і ўцаравалі яго, і памазалі яго, і пляскалі ў далоні і ўсклікалі: хай жыве цар!


І сказалі Халдэі цару па-Арамэйску: «цару! вавекі жыві! раскажы сон рабам тваім, і мы разгадаем сутнасьць яго».


На словы цара і яго вяльможаў увайшла ў пакой гасьціны царыца; загаварыла царыца і сказала: «цару, вавекі жыві! хай цябе не бянтэжаць думкі твае, і хай не мяняецца выгляд твару твайго.


Тады Данііл сказаў цару: «цару, вавекі жыві!


Тады гэтыя князі і сатрапы падступіліся да цара і так сказалі яму: «цар Дарый, вавекі жыві!


а люд, які ішоў сьпераду і сьледам, усклікаў: асанна Сыну Давідаваму! Дабраславёны Той, Хто ідзе ў імя Гасподняе! Асанна ў вышынях!


І сказаў Самуіл усяму народу: ці бачыце, каго выбраў Гасподзь? падобнага да яго няма ва ўсім народзе. Тады ўвесь народ усклікнуў і сказаў: хай жыве цар!