2 ЦАРСТВАЎ 11:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі скончыўся час плачу, Давід паслаў і ўзяў яе ў дом свой, і яна зрабілася жонкаю ягонаю і нарадзіла яму сына. І быў гэты ўчынак, які ўчыніў Давід, благім у вачах Госпада. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пасьля заканчэньня жалобы паслаў Давід, і ўзяў яе ў дом свой, і сталася яна жонкай ягонай, і нарадзіла яму сына. Але была кепскай у вачах ГОСПАДА справа гэтая, якую ўчыніў Давід. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І па заканчэнні жалобы паслаў за ёй Давід, і ўвёў яе ў дом свой, і стала яна жонкай яго, і нарадзіла яму сына. І Госпаду не спадабалася тое, што зрабіў Давід. |
навошта ж ты занядбаў слова Госпада, зрабіўшы ліхое прад вачыма Ягонымі? Урыю Хэтэяніна ты пабіў мечам; жонку ягоную ўзяў сабе за жонку, а яго ты забіў мечам Аманіцянаў;
А калі Ён скажа так: «няма Маёй добрай волі да цябе», дык вось я: хай робіць са мною, што Яму заўгодна.
Калі пачуў Ахаў, што Навутэй быў забіты, устаў Ахаў, каб пайсьці ў вінаграднік Навутэя Ізрэельцяніна і ўзяць яго ў валоданьне.
І сказаў Ахаў Ільлю: знайшоў ты мяне, вораг мой! Ён сказаў: знайшоў, бо ты аддаўся таму, каб рабіць нягоднасьць прад вачыма Госпада.
Тое самае бывае і з тым, хто ўваходзіць да жонкі блізкага свайго; хто дакранецца да яе, не застанецца бязь віны.
Гора тым, якія схаваюцца ў глыбіню, каб намысел свой утоіць ад Госпада, якія дзеюць дзеі свае ў змроку і кажуць: хто ўбачыць нас? і хто пазнае нас?
дык той, хто ляжаў зь ёю, павінен даць бацьку дзяўчыны пяцьдзясят сікляў срэбра, а яна няхай будзе яму жонкаю, бо ён зганьбіў яе; праз усё жыцьцё сваё ня можа ён разьвесьціся зь ёю.
Шлюб ва ўсіх няхай будзе пачэсны і ложак беззаганны; а распусьнікаў і пералюбцаў судзіць Бог.