І калі яны не навучацца шляхоў народу Майго, каб прысягаць імем Маім «жывы Гасподзь», як яны навучылі народ Мой прысягаць Ваалам, - дык уцьвердзяцца сярод народу Майго.
1 ЦАРСТВАЎ 20:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) потым пашлю хлопчыка, кажучы: «ідзі, знайдзі стрэлы»; і калі я скажу хлопчыку: «вось, стрэлы за табою, вазьмі іх», дык прыйдзі да мяне, бо мір табе, і, жывы Гасподзь, нічога табе ня будзе; Біблія (пераклад А.Бокуна) І вось, я пашлю юнака: “Ідзі і знайдзі стрэлы”. Калі скажу юнаку: “Вось, стрэлы перад табою, вазьмі іх”, ты прыходзь да мяне, бо супакой табе, і няма нічога [кепскага], як жывы ГОСПАД. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама пашлю і паслугача, даючы яму загад: “Ідзі і прынясі мне стрэлы”. Калі скажу паслугачу: “Вось, стрэлы перад табою, вазьмі іх”, — ты прыходзь да мяне, бо супакой табе, і няма нічога благога, жыве Госпад. |
І калі яны не навучацца шляхоў народу Майго, каб прысягаць імем Маім «жывы Гасподзь», як яны навучылі народ Мой прысягаць Ваалам, - дык уцьвердзяцца сярод народу Майго.
І будзеш бажыцца: жывы Гасподзь! у ісьціне, судзе і праўдзе; і народы будуць Ім дабраслаўляцца і Ім хваліцца.
якія божацца грахом Самарыйскім і кажуць: жывы Бог твой, Дане! і жывы шлях у Вірсавію! - Яны ўпадуць і ўжо ня ўстануць.
а калі так скажу хлопчыку: «вось, стрэлы прад табою», дык ты сыдзі, бо адпускае цябе Гасподзь;
І сказаў ён хлопчыку: бяжы, шукай стрэлы, якія я пускаю. Хлопчык пабег, а ён пускаў стрэлы так, што яны ляцелі далей хлопчыка.