Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 20:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 І вось, я пашлю юнака: “Ідзі і знайдзі стрэлы”. Калі скажу юнаку: “Вось, стрэлы перад табою, вазьмі іх”, ты прыходзь да мяне, бо супакой табе, і няма нічога [кепскага], як жывы ГОСПАД.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 потым пашлю хлопчыка, кажучы: «ідзі, знайдзі стрэлы»; і калі я скажу хлопчыку: «вось, стрэлы за табою, вазьмі іх», дык прыйдзі да мяне, бо мір табе, і, жывы Гасподзь, нічога табе ня будзе;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 Таксама пашлю і паслугача, даючы яму загад: “Ідзі і прынясі мне стрэлы”. Калі скажу паслугачу: “Вось, стрэлы перад табою, вазьмі іх”, — ты прыходзь да мяне, бо супакой табе, і няма нічога благога, жыве Госпад.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 20:21
7 Крыжаваныя спасылкі  

Тыя, якія прысягаюць на правіну Самарыі і ка­жуць: “Няхай жыве бог твой, Дане!” і “Няхай жыве шлях у Бээр-Шэву!”, упадуць і больш ня ўстануць.


І станецца, калі яны, навучыўшыся, навучацца шляхам народу Майго, каб прысягаць у імя Маё: “Як жывы ГОСПАД!”, як яны навучылі народ Мой прысягаць Баалам, тады яны будуць будавацца сярод народу Майго.


Калі яны кажуць: “Як жывы ГОСПАД!”, яны прысягаюць фальшыва.


І калі будзеш прысягаць: “Як жывы ГОСПАД!” у праў­дзе, судзе і праведнасьці, народы будуць дабраслаўляцца і будуць хваліцца ў Ім.


А я пушчу ў бок ягоны тры стралы, нібы страляючы ў метку.


А калі скажу хлопцу: “Стрэ­лы за табой”, ты ўцякай, бо ГОСПАД пасылае цябе [далёка].


І сказаў ён юнаку свайму: «Бяжы і знайдзі стрэлы, якія я пушчу». І калі юнак пабег, ён пусьціў стралу цераз юнака.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы