1 ЦАРСТВАЎ 1:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адказвала Ганна і сказала: не, спадару мой; я - жонка, што засмучаецца духам, віна і сікеру я ня піла; а выліваю душу маю прад Госпадам; Біблія (пераклад А.Бокуна) Ганна адказала: «Не, гаспадару мой. Я — нешчасьлівая жанчына. Я ня піла нічога такога, каб ап’янець, ані віна, ані сікеры, але я выліваю душу сваю перад ГОСПАДАМ. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ганна, адказваючы, прамовіла: «Не, гаспадару мой, бо я вельмі нешчаслівая жанчына: я не піла ані віна, ані чагосьці, што можа ап’яніць, але выліваю я душу сваю перад Госпадам. |
І падыду да ахвярніка Божага, да Бога радасьці і ўцехі маёй, і на арфе праслаўлю Цябе, Божа, Божа мой!
Уставай, кліч сярод ночы, на пачатку кожнае варты; вылівай, як ваду, сэрца тваё прад Госпадам; да Яго цягні рукі твае за душу тваіх дзетак, што канаюць з голаду на рагах усіх вуліц.
ня лічы рабы тваёй нягоднаю жанчынаю, бо ад вялікай журбы маёй і ад скрухі маёй я гаварыла дагэтуль.
І сабраліся ў Масіфу, і чэрпалі ваду, і вылівалі прад Госпадам, і пасьціліся ў той дзень, кажучы: зграшылі мы прад Госпадам. І судзіў Самуіл сыноў Ізраілевых у Масіфе.