Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЛЕТАПІСАЎ 9:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Шалум, сын Карэ, сын Эвіясафа, сын Карэя, і браты ягоныя з роду ягонага, Карэяне, па дзеі служэньня свайго, былі дазорцамі каля парогаў скініі, а бацькі іхнія ахоўвалі ўваход у табар Гасподні.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Шальлюм, сын Карэ, сына Эвіясафа, сына Караха, і браты ягоныя з дому бацькі ягонага, Карахічы [былі] пры выкананьні служэньня, вартаўнікі парогаў Намёту, а бацькі іхнія былі пры табары ГОСПАДА вартаўнікамі ўваходу.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А Сэлум, сын Корэ, сына Абіясафа, сына Корэ з братамі сваімі з дому бацькі свайго; гэтыя карыты служылі вартаўнікамі ля парога палаткі; а бацькі іх пільнавалі ўваход у лагер Госпадаў.

Глядзіце раздзел



1 ЛЕТАПІСАЎ 9:19
16 Крыжаваныя спасылкі  

І даў загад Ёдай сьвятар сотнікам, начальнікам над войскам, і сказаў ім: выведзіце яе за рады, а хто пойдзе за ёю, забівайце мечам, бо сьвятар думаў, каб не забілі яе ў доме Гасподнім.


І зрабілі сотнікі ўсё, што загадаў Ёдай сьвятар і ўзялі кожны людзей сваіх, што прыходзяць у суботу і што адыходзяць у суботу, і прыйшлі да Ёдая сьвятара.


І калі бачылі, што многа срэбра ў скрынцы, прыходзіў пісец царскі і першасьвятар, і завязвалі ў мяхі і пералічвалі срэбра, знойдзенае ў доме Гасподнім;


І да сёньня гэтыя брамнікі каля царскае брамы, на ўсход, трымаюць варту сыноў Лявііных.


Фінэес, сын Элеазараў быў да начальнікаў над імі, і Гасподзь быў зь ім.


Разваж мяне, Божа, і ўбарані маю цяжбіну ад нядобрых людзей. Ад чалавека падступнага і несправядлівага мяне вызвалі.


Кіроўцу хору. На музычным інструмэньце Шошан. Вучэньне. Сыноў Карэевых. Песьня каханьня.


Псальма Асафава. Бог над багамі, Гасподзь, прамовіў, і заклікае зямлю, ад усходу сонца да захаду.


Сапраўды, выратаваньне Ягонае блізкае тым, хто баіцца Яго, каб слава Ягоная жыла ў нашай зямлі.


і прывёў іх у дом Гасподні, да сына Анана, сына Гадаліі, чалавека Божага, у пакой, які - каля пакоя князёў, над пакоем Маасэі, сына Сэлумавага, вартаўніка каля ўваходу;


Начальнік целаахоўцаў узяў таксама Сэраю першасьвятара і Цэфанію, другога сьвятара, і трох вартавых парога.