ты ведаеш, што Давід бацька мой, ня мог пабудаваць дом імя Госпада Бога свайго з прычыны войнаў з вакольнымі народамі, пакуль Гасподзь не ўпакорыў іх пад ступакі ног ягоных;
1 ЛЕТАПІСАЎ 22:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось, схілеце сэрца ваша і душу вашу да таго, каб знайсьці Госпада Бога вашага. Устаньце і пабудуйце сьвятыню Госпаду Богу, каб перанесьці каўчэг запавета Гасподняга і сьвяшчэнны посуд Божы ў дом, які ствараецца імю Гасподняму. Біблія (пераклад А.Бокуна) Цяпер скіруйце сэрцы вашыя і душы вашыя, каб шукаць ГОСПАДА, Бога вашага. Устаньце і пабудуйце сьвятыню ГОСПАДУ Богу, каб прынесьці Каўчэг Запавету ГОСПАДА і сьвятое начыньне Божае ў Дом, які пабудаваны для імя ГОСПАДА». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык аддайце сэрцы вашы і душы вашы служыць Госпаду, Богу вашаму; станьце ды пабудуйце святыню Госпаду Богу, каб перанесці каўчэг прымірэння Госпада і посуд, прысвечаны Богу, у дом, які будзе пабудаваны імю Госпада». |
ты ведаеш, што Давід бацька мой, ня мог пабудаваць дом імя Госпада Бога свайго з прычыны войнаў з вакольнымі народамі, пакуль Гасподзь не ўпакорыў іх пад ступакі ног ягоных;
і падрыхтаваў там месца каўчэгу, у якім запавет Госпада, заключаны Ім з бацькамі нашымі, калі Ён вывеў іх зь зямлі Егіпецкай.
І ўнесьлі сьвятары каўчэг запавета Гасподняга на месца ягонае, у давір храма, у Сьвятое Сьвятых, пад крылы херувімаў.
І сказаў Давід Саламону: сыне мой! у мяне было на сэрцы пабудаваць дом у імя Госпада Бога майго,
І ты, Саламоне, сыне мой, ведай Бога бацькі твайго і служы Яму ад усяго сэрца і ад усёй душы, бо Гасподзь выпрабоўвае ўсе сэрцы і ведае ўсе рухі думак. Калі будзеш ісьціць Яго, дык знойдзеш Яго, а калі пакінеш Яго, Ён пакіне цябе назаўсёды.
І збаяўся Ёсафат, і павярнуў твар свой ісьціць Госпада, і абвясьціў пост па ўсёй Юдэі.
І прынесьлі сьвятары каўчэг запавета Гасподняга на месца яго, у давір храма - у Сьвятое Сьвятых пад крылы херувімаў.
І я паставіў там каўчэг, у якім запавет Госпада, заключаны Ім з сынамі Ізраілевымі.
Аддай ім паводле іхніх дзеяў, паводле ліхіх учынкаў іхніх; паводле дзеяў іхніх рук ім аддай; аддай ім, што заслужылі яны.
Паўстань, сьвяціся, Ерусаліме; бо прыйшло сьвятло тваё, і слава Гасподняя ўзышла над табою.
І зьвярнуў я сваё аблічча да Госпада Бога з малітваю і маленьнем, у посьце і ў вярэце і ў попеле,
Узыдзеце на гару і насеце дрэвы і будуйце храм: і Я буду дабраволіць яму і праслаўлюся, кажа Гасподзь.
Ён, як прыйшоў і ўбачыў мілату Божую, узрадаваўся і ўгаворваў усіх намерамі сэрца трымацца Госпада;
дык вось, чаго ж ты марудзіш? устань, ахрысьціся і змый грахі твае, заклікаўшы імя Госпада Ісуса.
Але калі ты знойдзеш там Госпада, Бога твайго, дык здабудзеш, калі шукацьмеш Яго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю.