1 КАРЫНФЯНАЎ 6:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І тое ўжо даволі вас прыніжае, што вы маеце цяжбіны паміж сабою. Ці ня лепей было б вам заставацца ў крыўдзе? ці ня лепей было б вам цярпець нягоды? Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык тое ўжо вялікі ўпадак для вас, што вы маеце суды між сабою. Чаму вам ня лепш быць пакрыўджанымі? Чаму вам ня лепш мець шкоду? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ужо і тое для вас прыніжэнне, што судзіцеся між сабой. Чаму вам не лепш прыняць крыўду? Чаму не лепш пацярпець шкоду? |
Падзялілася сэрца іхняе, за гэта яны і будуць пакараныя: Ён разбурыць ахвярнікі іхнія, скрышыць куміраў іхніх.
А Закхей, стаўшы, сказаў Госпаду: Госпадзе! палавіну маёмасьці маёй я аддам убогім і, калі каго чым пакрыўдзіў, аддам учатыракроць.
Таму, хто ўдарыў цябе па шчацэ, падстаў і другую; і таму, хто адбірае ў цябе верхнюю вопратку, не заважай узяць і кашулю.
Глядзеце, каб хто каму не плаціў злом за зло; а заўсёды шукайце дабра і адно аднаму і ўсім.
не плацеце злом за зло, альбо кленічам за кленіч; наадварот, дабраслоўце, ведаючы, што вы на тое пакліканы, каб успадчыньніць дабраславеньне.