Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 КАРЫНФЯНАЎ 15:56 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

А джала сьмерці - грэх; а сіла грэху - закон.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Джала сьмерці — грэх, а сіла грэху — закон.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Джала смерці – грэх, а сіла граху – закон.

Глядзіце раздзел



1 КАРЫНФЯНАЎ 15:56
15 Крыжаваныя спасылкі  

За ліха сваё бязбожны будзе адкінуты, а праведны і пры сьмерці сваёй мае надзею.


Зноў сказаў ім Ісус: Я адыходжу, і будзеце шукаць Мяне, і памраце ў грэху вашым; куды Я іду, туды вы ня можаце прыйсьці.


таму Я і сказаў вам, што вы памраце ў грахах вашых: бо, калі ня ўверуеце, што гэта Я, дык памраце ў грахах вашых.


бо закон творыць гнеў, таму што дзе няма закона, няма і парушэньня.


але дар мілаты ня як правіна. Бо праз правіну аднаго памерлі многія, дык тым больш мілата Божая і дар празь мілату аднаго Чалавека, Ісуса Хрыста, шчодра красуюць для многіх.


Бо калі за правіну аднаго сьмерць панавала праз аднаго, дык тым болей тыя, што прымаюць шчадроты мілаты і дар праведнасьці, будуць панаваць у жыцьці праз адзінага Ісуса Хрыста.


А закон прыйшоў пасьля, і так памножыліся правіны. А калі памножыўся грэх, шчодра закрасавала мілата,


Бо расплата за грэх - сьмерць, а дар Божы - жыцьцё вечнае ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.


І як людзям належыць адзін раз памерці, а потым суд,