Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЯНА 10:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сталася ў Ерусаліме сьвята Абнаўленьня, і была зіма.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

А настала тады ў Ерусаліме сьвята абнаўленьня, і была зіма.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Сталася тады ў Ерузаліме ўрачыстасць пасвячэння святыні; была зіма,

Глядзіце раздзел



ЯНА 10:22
6 Крыжаваныя спасылкі  

І Салямон склаў як ахвяру мірную, якую ахвяраваў ГОС­ПАДУ, дваццаць дзьве тысячы валоў і сто дваццаць тысячаў авечак. І асьвяцілі Дом ГОСПАДА валадар і ўсе сыны Ізраіля.


І ахвяраваў валадар Салямон як ахвяру дваццаць дзьве тысячы валоў і сто дваццаць тысячаў авечак, і асьвяцілі Дом Божы валадар і ўвесь народ.


I справілі сыны Ізраіля, сьвятары і лявіты, і рэшта сыноў выгнаньня [сьвята] асьвячэньня гэтага Дому Божага з радасьцю.


А кніжнікі, што прыйшлі з Ерусаліму, гаварылі, што мае Бэльзэбула і што моцай князя дэманаў выганяе дэманаў.


Другія казалі: «Гэта словы не апанаванага дэманам. Ці ж можа дэман адчыняць вочы сьляпым?»


І хадзіў Ісус у сьвятыні ў прысенку Салямонавым.