ЯКАВА 5:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось плата, якой вы пазбавілі работнікаў, што пажалі палі вашыя, кліча, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Магуцьцяў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось плата, якую вы затрымалі ў працаўнікоў, што жалі палеткі вашыя, лямантуе, і лямант жняцоў дайшоў да вуха Госпада Саваофа. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось жа, галосіць заробак работнікаў, што жалі на палях вашых, каторы вы затрымалі, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Сабаота. |
бо гэта — адзінае накрыцьцё ў яго, якім накрываецца ён, гэта — адзеньне для скуры ягонай. На чым будзе ён спаць? І станецца, што ён будзе клікаць да Мяне, і Я пачую, бо Я — міласэрны.
I цяпер вось, стогн сыноў Ізраіля дайшоў да Мяне, і таксама Я бачу ўціск, якім Эгіпцяне прыгнятаюць іх.
Калі б ГОСПАД Магуцьцяў не пакінуў нам рэшты, сталіся б мы як Садом, былі б падобныя да Гаморы.
Бо вінаграднік ГОСПАДА Магуцьцяў — гэта дом Ізраіля, а мужы Юды — парастак выбраны Яго. І Я спадзяваўся, [што будзе] суд, а вось, праліцьцё крыві, [чакаў] праведнасьці, а вось крыкі [пагрозаў].
У вушы мае [сказаў] ГОСПАД Магуцьцяў: «Сапраўды, шмат дамоў будзе зруйнавана, вялікіх і прыгожых, і будуць яны без жыхароў.
Гора таму, хто будуе дом свой на няправеднасьці, і сьвятліцы свае — на судзе несправядлівым, бліжняму свайму кажа працаваць задарма, і заробку ягонага не аддае яму.
Не прыгнятай бліжняга твайго і ня крыўдзі яго. І няхай не застаецца ў цябе плата найміта аж да раніцы.
І Я прыйду да вас на суд, і буду хутка сьведчыць супраць чараўнікоў і супраць чужаложнікаў, супраць тых, хто прысягае хлусьліва, і супраць тых, хто ўціскае ў плаце найміта, удаву і сірату, супраць тых, хто адпіхвае прыхадня і не баіцца Мяне, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
А Бог ці ж не абароніць выбраных Сваіх, якія клічуць да Яго дзень і ноч, і будзе доўгацярплівым, [ня слухаючы] іх?
I як раней сказаў Ісая: «Калі б Госпад Магуцьцяў не пакінуў нам насеньня, мы сталіся б, як Садом, і былі б падобнымі да Гаморы».
Сьцеражыся, каб не было ў сэрцы тваім слова нягоднага, кажучы: “Блізка сёмы год, год дараваньня даўгоў”, і ліхім вокам ты паглядзіш на ўбогага брата твайго, і не дасі яму [дапамогі], і ён будзе клікаць ГОСПАДА супраць цябе, і ты абцяжарышся грэхам.
Паны, давайце слугам тое, што справядліва і што адпаведна, ведаючы, што і вы маеце Госпада ў небе.