І справіў валадар банкет вялікі для ўсіх князёў сваіх і слугаў сваіх, банкет дзеля Эстэр, і зрабіў палёгку акругам, і раздаў дары з рукі валадара.
ЭФЭСЯНАЎ 4:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага і кажа: «Узыйшоўшы на вышыню, паланіў палон і даў дары людзям». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму і сказана: «падняўшыся на вышыню, запаланіў паланёных і даў дары людзям». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сказана: «Узышоў Ты на вышыню, павёў палоннага ў палон і даў дары людзям». |
І справіў валадар банкет вялікі для ўсіх князёў сваіх і слугаў сваіх, банкет дзеля Эстэр, і зрабіў палёгку акругам, і раздаў дары з рукі валадара.
Калясьніцаў Божых дзясяткі тысячаў, тысячы тысячаў; Госпад сярод іх, [як] на Сынаі, у сьвятасьці.
Хто ўзыходзіў на неба і зыходзіў? Хто сабраў вецер у жменю сваю? Хто зьвязаў воды ў адзежу? Хто ўмацаваў усе канцы зямлі? Якое імя яго і якое імя сына ягонага, ці ведаеш ты?
І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых эвангелістамі, іншых пастырамі і настаўнікамі
распрануўшы начальствы і ўлады, адважна аддаў іх на сорам, трыюмфуючы над імі ў Ім.
Устань, устань, Дэбора! Устань, устань і засьпявай сьпеў! Устань, Барак, вазьмі палонных тваіх, сын Абінаама!
І прыйшоў Давід у Цыкляг, і паслаў ён частку здабычы старшыням Юды, сябрам сваім, кажучы: «Гэта для вас дар са здабычы на ворагах ГОСПАДА».