Кажа яму Ісус: «Я ёсьць шлях, і праўда, і жыцьцё. Ніхто не прыходзіць да Айца, калі не праз Мяне.
ЭФЭСЯНАЎ 3:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) у Якім маем адвагу і доступ з пэўнасьцю праз веру ў Яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) у Якім мы маем адвагу і надзейны доступ празь веру ў Яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) у Якім маем адвагу і доступ у надзеі праз веру ў Яго. |
Кажа яму Ісус: «Я ёсьць шлях, і праўда, і жыцьцё. Ніхто не прыходзіць да Айца, калі не праз Мяне.
праведнасьць Божая праз веру ў Ісуса Хрыста для ўсіх і на ўсіх тых, якія вераць; бо няма розьніцы,
праз Якога таксама маем вераю доступ да тае ласкі, у якой стаім і хвалімся надзеяй славы Божай.
а Хрыстос — як Сын у доме Ягоным, дом Якога — мы, калі толькі адвагу і пахвалу надзеі цьвёрда да канца трымаць будзем.
Бо і Хрыстос, каб прывесьці нас да Бога, раз пацярпеў за грахі, Праведны — за няправедных, забіты целам, але ажыўлены Духам,
І цяпер, дзеткі, заставайцеся ў Ім, каб, калі Ён зьявіцца, мець нам адвагу і не асароміцца перад Ім у прыход Ягоны.