I вырушылі яны. I быў жах Божы на гарадах, што [былі] ў той ваколіцы, і ня гналіся яны за сынамі Якуба.
ЭСТЭР 9:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) сабраліся Юдэі ў гарадах сваіх, у-ва ўсіх акругах валадара, каб узьняць руку на тых, якія шукалі ім ліха; і ніхто ня стаў перад абліччам іхнім, бо страх перад імі ахапіў усе народы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) сабраліся Юдэі ў гарадах сваіх па ўсіх вобласьцях цара Артаксэркса, каб накласьці руку на ліхіх нязычліўцаў сваіх; і ніхто ня мог устояць перад абліччам іхнім, бо страх перад імі напаў на ўсе народы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сабраліся юдэі ў паасобных гарадах, каб падняць руку на ворагаў і пераследавальнікаў сваіх; ніхто з іх не асмеліўся працівіцца, таму што напаў страх перад імі на ўсе народы. |
I вырушылі яны. I быў жах Божы на гарадах, што [былі] ў той ваколіцы, і ня гналіся яны за сынамі Якуба.
пра тое, што валадар дазваляе Юдэям у кожным горадзе сабрацца і стаць на абарону жыцьця свайго, каб зьнішчыць, забіць і загубіць усіх ваяроў у народзе і ў акрузе, якія прыгнятаюць іх, дзяцей і жанчынаў, і маёмасьць іхнюю разрабаваць,
І ў кожнай акрузе, і ў кожным горадзе на [ўсякім] месцы, куды прыйшло слова валадара і загад ягоны, у Юдэяў была вясёласьць, і радасьць, і банкет, і сьвята. І шмат хто з народаў зямлі сталі Юдэямі, бо страх перад Юдэямі ахапіў іх.
дзесяць сыноў Амана, сына Гамэдата, прыгнятальніка Юдэяў, яны забілі, але на рабаваньне ня выцягнулі рукі сваёй.
Няхай будуць асаромленыя і зьнішчаныя тыя, што супрацьстаяць душы маёй! Няхай ганьбай і сорамам пакрыюцца тыя, што шукаюць ліхога для мяне!
І язык мой будзе цэлы дзень разважаць пра праведнасьць Тваю, бо асаромленыя і ў ганьбе тыя, што шукалі ліха для мяне.
Жах Мой Я пашлю перад табою і стрывожу кожны народ, да якога ты выйдзеш супраць яго, і павярну да цябе каркам усіх ворагаў тваіх.
«Рабіце ліхоту, народы, і будзеце напалоханыя, і прыхіліце вуха, усе землі далёкія! Падперажыцеся, і будзеце напалоханыя. Падперажыцеся, і будзеце напалоханыя!
Але Сыгон, валадар Хешбону, не захацеў дазволіць нам прайсьці праз зямлю ягоную, бо ГОСПАД, Бог наш, закамяніў дух ягоны і сэрца ягонае зрабіў цьвёрдым, каб аддаць яго ў рукі твае, як гэта [сталася] сёньня.
Бо ад ГОСПАДА было, каб зрабіць цьвёрдымі сэрцы іхнія, каб яны ваявалі супраць Ізраіля і каб аддаць іх закляцьцю, і не было для іх міласэрнасьці, але каб вынішчыць іх, як загадаў ГОСПАД Майсею.
«Я ведаю, што ГОСПАД аддаў вам зямлю гэтую, і жах перад вамі ахапіў нас, і ўсе жыхары зямлі памлелі перад вамі.