Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭСТЭР 8:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 І ў кожнай акрузе, і ў кожным горадзе на [ўсякім] месцы, куды прыйшло слова валадара і загад ягоны, у Юдэяў была вясёласьць, і радасьць, і банкет, і сьвята. І шмат хто з народаў зямлі сталі Юдэямі, бо страх перад Юдэямі ахапіў іх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 І ў кожнай вобласьці і ў кожным горадзе, у кожным месцы, куды толькі даходзіў ўказ ягоны, была радасьць у Юдэяў і весялосьць, гасьціна і сьвяточны дзень. І многія з народаў краіны зрабіліся Юдэямі, бо напаў на іх страх перад Юдэямі.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 Ва ўсіх народах, гарадах і правінцыях, куды загады цара даходзілі, у юдэяў была радасць, застоллі і частаванні, і дзень святочны да таго, што вельмі многія іншага роду і веравання пераходзілі да іх рэлігіі і рытуалаў; бо напаў на ўсіх страх вялікі перад юдэямі.

Глядзіце раздзел Копія




ЭСТЭР 8:17
17 Крыжаваныя спасылкі  

I вырушылі яны. I быў жах Божы на гарадах, што [былі] ў той ваколіцы, і ня гналіся яны за сынамі Якуба.


І сказаў ім [Нээмія]: «Ідзіце, ешце тлустае і піце салодкае, і пасылайце часткі [страваў] тым, якія не прыгатавалі сабе; бо дзень гэты пасьвячоны Госпаду, Богу вашаму. І не сумуйце, бо радасьць ГОСПАДА — гэта апора ваша».


[Так было] ў трынаццаты дзень месяца Адар; а ў чатырнаццаты [дзень] яны супакоіліся і зрабілі яго днём частаваньня і радасьці.


Дзеля гэтага Юдэі местачковыя, якія жывуць у гарадах неагароджаных, праводзяць чатырнаццаты дзень месяца Адар у радасьці і частаваньнях, як дзень сьвяточны, пасылаючы адны адным падарункі.


сабраліся Юдэі ў гарадах сваіх, у-ва ўсіх акругах валадара, каб узьняць руку на тых, якія шукалі ім ліха; і ніхто ня стаў перад абліччам іхнім, бо страх перад імі ахапіў усе народы.


як дні, у якія Юдэі супакоіліся ад ворагаў сваіх, і [як] той месяц, у які замяніўся для іх смутак у радасьць, і жалоба — у дзень сьвяточны, каб яны зрабілі іх днямі частаваньня і радасьці, пасылаючы адны адным падарункі і дары для бедных.


пастанаўляючы, пастанавілі Юдэі і прынялі на сябе і на насеньне сваё, і на ўсіх, хто далучыцца да іх, непарушна сьвяткаваць гэтыя два дні паводле напісанага пра іх і паводле тэрміну іхняга, кожны год.


І ўсе князі акругаў і сатрапы, і ваяводы, і выканаўцы працаў валадарскіх падтрымлівалі Юдэяў, бо ахапіў іх страх перад Мардэхаем.


Радаваўся Эгіпет з выхаду іхняга, бо ахапіў іх страх перад імі.


Я стоўк іх, як той пыл пад ветрам, як балота на вуліцы, я стаптаў іх.


Няхай ахопіць іх жах і баязьлівасьць. Ад вялікасьці рамяна Твайго замоўкнуць яны як камень, аж пакуль пройдзе народ Твой, ГОСПАДЗЕ, пакуль пройдзе народ гэты, які Ты набыў [для Сябе].


Ніхто не ўстаіць перад вамі, бо ГОСПАД, Бог ваш, навядзе страх і трывогу перад вамі на аблічча ўсёй зямлі, на якую вы ступіце, як Ён прамовіў да вас.


Сёньня Я пачну распаўсюджваць страх і жах перад табою на народы пад усім небам, каб пачуўшы імя тваё, яны баяліся і дрыжэлі перад табою”.


Усё вось гэта чуючы, мы баімся, і млее ў нас сэрца нашае, і займае дух нам дзеля надыходу вашага. Бо ГОСПАД, Бог ваш, Ён — Бог у небе высока і на зямлі нізка.


«Я ведаю, што ГОСПАД аддаў вам зямлю гэтую, і жах перад вамі ахапіў нас, і ўсе жыхары зямлі памлелі перад вамі.


Спытайся ў слугаў сваіх, і яны паведамяць табе. Дык няхай юнакі гэтыя знойдуць ласку ў вачах тваіх, бо ў добры дзень мы прыходзім. Што знойдзе рука твая, дай слугам тваім і сыну твайму Давіду”».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы