І яна сказала: «Маю да цябе адну малую просьбу, не адвярніся ад аблічча майго». І сказаў ёй валадар: «Прасі, маці мая, бо я не адвярнуся ад аблічча твайго».
ЭСТЭР 5:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ёй валадар: «Што табе, валадарка Эстэр, і якая просьба твая? Нават палова валадарства будзе дадзена табе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў ёй цар: што табе, царыца Эстэр, і якая просьба твая? Нават да паўцарства будзе дадзена табе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў ёй цар: «Што хочаш, царыца Эстэр? Якая твая просьба? Хоць палову царства прасі — будзе дадзена табе». |
І яна сказала: «Маю да цябе адну малую просьбу, не адвярніся ад аблічча майго». І сказаў ёй валадар: «Прасі, маці мая, бо я не адвярнуся ад аблічча твайго».
У Гібэоне зьявіўся Салямону ўначы ў-ва сьне ГОСПАД, і сказаў Бог: «Прасі тое, што [хочаш], і Я дам табе».
І сказала Эстэр: «Калі добра для валадара, няхай прыйдзе валадар і Аман сёньня на гасьціну, якую я прыгатавала яму».
І сказаў валадар Эстэр, выпіўшы віна: «Якое жаданьне тваё? І будзе дадзена табе. І якая просьба твая? Аж да паловы валадарства, і будзе выканана».
І сказаў валадар Эстэр таксама ў другі дзень, выпіўшы віна: «Якое жаданьне тваё, валадарка Эстэр? І будзе дадзена табе. І якая просьба твая? Нават палова валадарства, і будзе выканана».
І сказаў валадар валадарцы Эстэр: «У Шушане сталіцы забілі Юдэі і выгубілі пяцьсот чалавек і дзесяцёх сыноў Амана. А ў пазасталых акругах валадарскіх што яны зрабілі? Якое жаданьне тваё? І яно будзе дадзена табе. І якая яшчэ просьба твая? І так станецца».
І прысягнуў ёй: «Што папросіш у мяне, дам табе, хоць бы нават палову валадарства майго».
Тысячнік, узяўшы яго за руку і адыйшоўшыся на бок, спытаў: «Што такое маеш паведаміць мне?»