Няма памяці пра тых, што раней жылі, і таксама пра тых, што потым жыць будуць, ня будзе памяці ў тых, якія будуць пасьля іх.
ЭКЛЕЗІЯСТА 1:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бывае рэч, пра якую кажуць: “Глядзі, вось гэта новае”, але гэта было ўжо ў вяках, што былі перад намі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бывае такое, пра што людзі кажуць: «Дзівіся, вось гэта новае»; але яно ўжо было спрадвеку, да нас. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) нічога новага пад сонцам. Часам кажуць пра якую-небудзь рэч: «Вось, гэта новае», але [гэта] ужо раней прамінула ў вяках, што былі перад намі. |
Няма памяці пра тых, што раней жылі, і таксама пра тых, што потым жыць будуць, ня будзе памяці ў тых, якія будуць пасьля іх.
Што было, тое і будзе, а што рабілася, тое і будзе рабіцца, і няма нічога новага пад сонцам.
І азірнуўся я, каб паглядзець на мудрасьць, і шаленства, і глупоту, бо што можа зрабіць чалавек, які прыйдзе пасьля валадара, звыш таго, што раней рабілася.
Хто як названы, такое імя ягонае; і вядома, што ён — чалавек, і ня можа ён судзіцца з тым, хто мацнейшы за яго.
Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая нагарода вашая ў небе; бо так перасьледавалі прарокаў, якія былі раней за вас.
[Людзі] з цьвёрдым каркам і з неабрэзаным сэрцам і вушамі! Вы заўсёды супрацівіцеся Духу Сьвятому, як бацькі вашыя, так і вы.
Як Яннэс і Ямбрэс супрацьстаялі Майсею, гэтак і яны супрацьстаяць праўдзе, людзі з папсаваным розумам, няздатныя ў веры.