Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЭЗДРЫ 5:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

і сказаў яму: "Вазьмі гэтае начыньне і ідзі, занясі яго ў сьвятыню, якая ў Ерусаліме, і няхай Дом Божы будзе адбудаваны на месцы сваім".

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і сказаў яму: вазьмі гэты посуд, ідзі і занясі яго ў храм Ерусалімскі, і хай дом Божы будуецца на сваім месцы.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і сказаў яму: “Вазьмі гэты посуд і ідзі, і дастаў яго ў святыню, што ў Ерузаліме, і дом Божы мае быць пабудаваны на сваім месцы”.

Глядзіце раздзел



ЭЗДРЫ 5:15
5 Крыжаваныя спасылкі  

«Гэтак кажа Кір, валадар Пэрсаў: “Усе валадарствы зямлі даў мне ГОСПАД, Бог нябесны. І Ён загадаў мне пабудаваць Дом Яму ў Ерусаліме, які ў Юдэі.


І паставілі ахвярнік на падмурку ягоным, хоць [былі] ў страху ад народу зямлі гэтай, і склалі на ім цэласпаленьні для ГОСПАДА, цэласпаленьні ранішнія і вечаровыя.


І начыньне Дому Божага, залатое і срэбнае, якое Навухаданосар вынес са сьвятыні ў Ерусаліме і перанёс яго ў сьвятыню ў Бабілоне, Кір, валадар, вынес са сьвятыні ў Бабілоне, і яно было прывезена [чалавеку], якога імя Шэшбацар, якога ён прызначыў ваяводам


Тады прыйшоў той Шэшбацар і заклаў падмуркі Дому Божага, які ў Ерусаліме; і ад таго часу аж дагэтуль ён будуецца і яшчэ ня скончаны”.


У першы год валадара Кіра, валадар Кір даў загад пра Дом Божы ў Ерусаліме: “Няхай будзе адбудаваны Дом на тым месцы, дзе ахвяроўваюць ахвяры, і няхай падмуркі ягоныя бу­дуць захаваныя. Вышыня ягоная — шэсьцьдзясят локцяў, шырыня ягоная — шэсьцьдзясят локцяў.