І калі Эзра маліўся і спавядаўся, плачучы і падаючы перад Домам Божым, сабралася да яго з усяго Ізраіля вельмі вялікая царква мужчынаў, жанчынаў і дзяцей, бо народ плакаў плачам вялікім.
ЭЗДРЫ 10:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўстаў Эзра спрад Дому Божага, і пайшоў у пакой Егаханана, сына Эліяшыва, і прыйшоў туды. Хлеба ён ня еў і вады ня піў, бо ён быў у жалобе з прычыны здрады тых, што вярнуліся з палону. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўстаў Эздра і пайшоў ад дома Божага ў жытло Ёханана, сына Эліяшывы, і прыйшоў туды. Хлеба ён ня еў і вады ня піў, бо плакаў па злачынстве перасяленцаў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўстаў Эздра перад домам Божым, і накіраваўся ў пакой Ёганана, сына Эліясіба, і там пераначаваў; не еў ён хлеба і не піў вады, бо смуткаваў дзеля правіннасці тых, якія вярнуліся з няволі. |
І калі Эзра маліўся і спавядаўся, плачучы і падаючы перад Домам Божым, сабралася да яго з усяго Ізраіля вельмі вялікая царква мужчынаў, жанчынаў і дзяцей, бо народ плакаў плачам вялікім.
І абвясьцілі гучна ў Юдэі і ў Ерусаліме ўсім сынам выгнаньня, каб яны сабраліся ў Ерусалім.
І сабраліся да мяне ўсе, якія трымцяць перад словамі Бога Ізраіля, з прычыны здрады тых, што прыйшлі з выгнаньня; а я сядзеў збалелы аж да ахвяры вячэрняй.
Лявіты, галовы [дамоў] бацькоў былі запісаныя ў дні Эліяшыва, Ёяды, Ёханана і Яддуа, а сьвятары — за валадараньня Дарыя Пэрса.
І [адзін] з сыноў Ёяды, сына Эліяшыва, вялікага сьвятара, быў зяцем Санвалата Хараняніна, і я прагнаў яго ад сябе.
зрабіў для яго вялікі пакой, дзе раней складалі ахвяры хлебныя, кадзіла, начыньні і дзесяціны збожжа, віна і алею, прызначаныя для лявітаў, сьпевакоў і прыдзьвернікаў, і дары для сьвятароў.
І ўстаў Эліяшыў, вялікі сьвятар, і браты ягоныя, сьвятары, і адбудавалі Браму Авечак. Яны асьвяцілі яе і паставілі вароты ў яе; аж да вежы Мэа асьвяцілі яе, аж да вежы Хананэля.
За ім Барух, сын Заббая, рупліва адбудоўваў іншы адцінак, ад рогу аж да дзьвярэй дому Эліяшыва, вялікага сьвятара.
Ад загадаў вуснаў Ягоных не адступаюся, і захоўваю словы вуснаў Ягоных як пастанову.
I быў там [Майсей] з ГОСПАДАМ сорак дзён і сорак начэй, хлеба ня еў і вады ня піў, і напісаў на табліцах словы запавету, Дзесяць словаў.
І Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, паклікаў вас у той дзень плакаць і галасіць, і абстрыгчы [валасы], і апрануцца ў зрэбніцу.
І я зьвярнуў аблічча маё да Госпада Бога, каб шукаць [Яго] ў малітве і ў маленьнях, у посьце, зрэбніцы і попеле.
І я ляжаў перад абліччам ГОСПАДА як раней, сорак дзён і сорак начэй, ня еў хлеба і ня піў вады дзеля ўсіх грахоў вашых, якіх вы дапусьціліся, чынячы зло ў вачах ГОСПАДА, і змусілі Яго да гневу,