Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




НЭЭМІІ 3:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 І ўстаў Эліяшыў, вялікі сьвятар, і браты ягоныя, сьвятары, і адбудавалі Браму Авечак. Яны асьвяцілі яе і паставілі вароты ў яе; аж да вежы Мэа асьвяцілі яе, аж да вежы Хананэля.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 І ўстаў Эліяшыў, вялікі сьвятар, і браты яго сьвятары і пабудавалі Авечую браму: яны асьвяцілі яе і ўставілі дзьверы яе, і ад вежы Мэа асьвяцілі яе да вежы Хананэла.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 І ўсталі першасвятар Эліясіб і браты яго, святары, і пабудавалі браму Авечую, і пакрылі яе бярвеннем, і паставілі дзверы ў ёй аж ад вежы Меа і вежы Хананээль.

Глядзіце раздзел Копія




НЭЭМІІ 3:1
19 Крыжаваныя спасылкі  

і ад Брамы Эфраіма, [мінаючы] Браму Старую, Браму Рыбную, Вежу Хананэля і Вежу Мэа аж да Брамы Авечай, і спыніліся пры Браме Варты.


Вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і будзе адбудаваны горад ГОСПАДА ад вежы Хананээль аж да Кутняй Брамы.


Ёсьць жа ў Ерусаліме каля Авечае брамы сажалка, якая завецца па-гебрайску Бэтэзда і якая мае пяць прысенкаў.


І ўся зямля будзе як раўніна ад Гевы да Рымону, які на поўдні ад Ерусаліму, і ён будзе ўзьняты, і будзе заселены на месцы сваім, ад Брамы Бэн’яміна і да месца Брамы Першай, аж да Брамы Нарожнай, і ад Вежы Хананэля аж да тоўчні валадара.


Шануй ГОСПАДА ўсёй маёмасьцю тваёй і пяршынамі ўсіх пладоў тваіх,


І [адзін] з сыноў Ёяды, сына Эліяшыва, вялікага сьвятара, быў зяцем Санвалата Хараняніна, і я прагнаў яго ад сябе.


А паміж кутняй сьвятліцай і Брамай Авечак адбудоўвалі залатары і гандляры.


Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.


Псальм. Сьпеў пры пасьвячэньні дома Давіда.


І ачысьціліся сьвятары і лявіты, і ачысьцілі народ, і брамы, і мур.


І сталася, калі мур быў пабудаваны, і я паставіў вароты, і былі прызначаныя прыдзьвернікі, і сьпевакі, і лявіты,


І сталася, што пачуў Санвалат, і Товія, і Гешэм Араб, і іншыя ворагі нашыя, што я адбудаваў мур, і што не засталося выломаў у ім, хоць да гэтага часу я не паставіў вароты ў брамы.


За ім Барух, сын Заббая, руп­ліва адбудоўваў іншы адцінак, ад рогу аж да дзьвярэй дому Эліяшыва, вялікага сьвятара.


І прамовяць начальнікі да народу, кажучы: “Хто пабудаваў новы дом, і яго не асьвяціў, няхай ідзе і вяртаецца ў дом свой, каб не загінуў на вайне, і нехта іншы яго асьвяціць.


І Ешуа нарадзіў Ёякіма, Ёякім нарадзіў Эліяшыва, Эліяшыў [нарадзіў] Ёяду,


Весяліцца гара Сыён, радуюцца дочкі Юды дзеля судоў Тваіх.


Дык ведай і разумей: ад выхаду слова пра вяртаньне і адбудову Ерусаліму да Памазанца Правадыра — сем тыдняў і шэсцьдзясят два тыдні, і вернецца [народ], і будзе адбудаваная плошча і мур, але ў цяжкія часы.


За ім Мэрэмот, сын Урыі, сына Гаккоца, адбудоўваў іншы адцінак, ад дзьвярэй дому Эліяшыва аж да канца дому Эліяшыва.


А перад гэтым Эліяшыў сьвятар, які меў нагляд над пакоямі Дому Бога нашага, сваяк Товіі,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы