ФІЛІМОНА 1:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) чуючы пра любоў тваю і веру, якую маеш да Госпада Ісуса і да ўсіх сьвятых, Біблія (пераклад В. Сёмухі) чуючы пра тваю любоў і веру, якую маеш да Госпада Ісуса і да ўсіх сьвятых, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) чуючы аб любові тваёй і веры, якую маеш да Госпада Ісуса і да ўсіх святых, |
сьведчачы і Юдэям, і Грэкам пра навяртаньне да Бога і пра веру ў Госпада нашага Ісуса Хрыста.
А адносна складак, якія для сьвятых, рабіце і вы так, як я загадаў цэрквам Галяцкім:
Бо ў Хрысьце Ісусе ня мае сілы ані абразаньне, ані неабразаньне, але вера, якая дзейнічае праз любоў.
Дзеля гэтага і я, пачуўшы пра вашую веру ў Хрыста Ісуса і пра любоў да ўсіх сьвятых,
Цяпер жа, калі прыйшоў да нас ад вас Цімафей і прынёс нам добрую вестку пра веру і любоў вашую, і што заўсёды маеце добрую памяць пра нас, жадаючы нас пабачыць, як і мы вас,
Бо вялікую маем ласку і пацяшэньне ў любові тваёй, бо праз цябе, браце, супачылі ўнутранасьці сьвятых.
І гэткае прыказаньне Яго, каб мы верылі ў імя Сына Ягонага Ісуса Хрыста і любілі адзін аднаго, як Ён даў нам прыказаньне.