СУДЗЬДЗЯЎ 7:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І тых, якія хлёбалі ваду рукой, [падносячы] да вуснаў, было трыста чалавек. А ўсе астатнія пілі ўкленчыўшы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І было тых, што хлябталі ротам сваім з рукі трыста чалавек; а ўвесь засталы народ кленчыў і піў ваду. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, тых, якія пілі ваду, падносячы яе да вуснаў рукой, было трыста чалавек; а ўсё астатняе мноства піло ўкленчыўшы. |
І зыйшоў народ да вады, і сказаў ГОСПАД Гідэону: «Хто языком сваім будзе хлёбаць ваду, як сабакі хлёбаюць, тых пастаў асобна, а тых, якія ўкленчыўшы на калені свае будуць піць ваду, [асобна]».
І сказаў ГОСПАД Гідэону: «Трыма сотнямі людзей, якія хлёбалі ваду, Я збаўлю вас, і аддам Мадыянцаў у руку тваю, а ўвесь народ няхай ідзе, кожны на месца сваё».