СУДЗЬДЗЯЎ 2:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я сказаў: “Ня буду выганяць іх перад абліччам вашым, каб былі яны вам цернем, а богі іхнія будуць для вас пасткаю”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І таму кажу Я: не праганю іх ад вас, і будуць яны вам пятлёю, і багі іхнія будуць вам сеткаю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля таго і Я не буду выганяць іх перад абліччам вашым, каб былі яны вам путамі, а багі іх — на пагібель». |
Няхай не жывуць яны ў зямлі тваёй, каб яны не ўвялі цябе ў грэх супраць Мяне; бо калі ты будзеш служыць багам іхнім, гэта станецца для цябе пасткаю».
Сьцеражыся, не заключай запавет з жыхарамі той зямлі, у якую ты ўвойдзеш, каб ён ня стаўся пасткаю сярод цябе.
А калі ня выганіце перад сабою жыхароў зямлі гэтай, будуць тыя, якія з іх застануцца, цернямі ў вачах вашых і калючкамі ў баках вашых, і будуць яны ўціскаць вас у зямлі, у якой вы будзеце жыць.
Ты выгубіш усе народы, якія дае табе ГОСПАД, Бог твой. Няхай не пашкадуе іх вока тваё, і ня будзеш служыць багам іхнім, каб ня сталіся яны табе пасткаю.
ведайце, што ГОСПАД, Бог ваш, ня будзе выгоняць іх перад абліччам вашым, але яны стануць вам сеткаю, і пасткаю, і бічом для вас, і калючкаю ў вачах вашых, аж пакуль ня вынішчыць Ён вас з гэтай добрай зямлі, якую даў вам ГОСПАД, Бог ваш.
Калі анёл ГОСПАДА прамаўляў словы гэтыя да ўсіх сыноў Ізраіля, яны ўзьнялі голас свой і заплакалі.
І бралі яны за жонак дачок іхніх, і дочкі свае аддавалі сынам іхнім, і служылі багам іхнім.
З іх зрабіў Гідэон эфод і паставіў яго на радзіме сваёй, у Офры. І ўвесь Ізраіль чужаложыў там з ім, і сталася гэта для Гідэона і сям’і ягонай загубай.