ІСУСА 23:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна)13 ведайце, што ГОСПАД, Бог ваш, ня будзе выгоняць іх перад абліччам вашым, але яны стануць вам сеткаю, і пасткаю, і бічом для вас, і калючкаю ў вачах вашых, аж пакуль ня вынішчыць Ён вас з гэтай добрай зямлі, якую даў вам ГОСПАД, Бог ваш. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)13 Дык ведайце, што Гасподзь Бог ваш ня будзе ўжо праганяць ад вас народы гэтыя, а яны будуць вам пятлёю і сеткаю, бічом на рэбры вашыя і цернем у вочы вашыя, пакуль ня будзеце вынішчаныя з гэтай добрай зямлі, якую даў вам Гасподзь Бог ваш. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)13 то тады ведайце, што Госпад, Бог ваш, не будзе нішчыць іх перад вамі; і хай яны стануць вам сеткаю, і пасткаю, і сілом, і бізуном для вас, і калючкамі ў вачах вашых, аж пакуль не вынішчыць Ён вас з гэтай найлепшай зямлі, якую даў вам. Глядзіце раздзел |