СУДЗЬДЗЯЎ 18:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пяць чалавек, якія раней пасланыя былі для выведкі зямлі Ляіш, сказалі братам сваім: «Ці ведаеце, што ў дамах гэтых ёсьць эфод і тэрафімы, рэзьблены [ідал] і [ідал], выліты з мэталю? І цяпер ведаеце, што рабіць». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказалі тыя пяцёра мужчын, якія хадзілі на агледзіны зямлі Лаіс, братам сваім: ці ведаеце, што ў адным з дамоў гэтых ёсьць наплечнік, тэрафім, выразаны балван і літы балван? дык вось падумайце, што зь ім рабіць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) пяць чалавек, якія раней пасланыя былі для выведвання зямлі Лаіс, сказалі братам сваім: «Ці ведаеце, што ў дамах гэтых ёсць эфод, і тэрафім, і выразаны балван, і балван, выліты з металу? Выведайце, што вам падабаецца, каб зрабіць гэта». |
Бо шмат дзён будуць сыны Ізраіля жыць без валадара, і бяз князя, і без ахвяры, і без слупа, і без эфоду, і без тэрафімаў.
І ён меў у сябе бажніцу, і зрабіў эфод і тэрафімаў, і пасьвяціў аднаго з сыноў сваіх, каб быў ён у яго сьвятаром.
І зьвярнулі туды, і ўвайшлі ў дом юнака лявіта, у дом Міхі, і прывіталі яго [словамі] мірнымі.
З іх зрабіў Гідэон эфод і паставіў яго на радзіме сваёй, у Офры. І ўвесь Ізраіль чужаложыў там з ім, і сталася гэта для Гідэона і сям’і ягонай загубай.
І адказаў з народу, і сказаў: «Бацька твой запрысяг народ, кажучы: “Пракляты чалавек, які сёньня будзе есьці хлеб”. А народ вельмі змучаны».
А Міхаль узяла балвана, і палажыла яго на ложак, а пад галаву ягоную падклала падушку з казінай [поўсьці] і накрыла плашчом.