«Я ўвайшоў у сад мой, сястра мая, нявеста; зьбіраю міру маю з пахошчамі маімі, ем соты мае з мёдам маім, п’ю віно маё з малаком маім. Ешце, сябры, і піце, і насычайцеся каханьнем!»
СУДЗЬДЗЯЎ 14:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А жонка Самсона выйшла за вясельнага сябра ягонага, які быў пры ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А жонка Самсонава выйшла за вясельнага дружка ягонага, які быў пры ім за дружка. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Жонка ж Самсонава выйшла за аднаго з вясельных сяброў яго. |
«Я ўвайшоў у сад мой, сястра мая, нявеста; зьбіраю міру маю з пахошчамі маімі, ем соты мае з мёдам маім, п’ю віно маё з малаком маім. Ешце, сябры, і піце, і насычайцеся каханьнем!»
Чалавек падманвае бліжняга свайго і праўды ня кажа, яны прывучылі язык свой прамаўляць хлусьню, стаміліся, робячы ліхое.
Ня верце бліжняму, не спадзявайцеся на сябра; ад той, якая ляжыць на ўлоньні тваім, захоўвай дзьверы вуснаў тваіх.
Не пра ўсіх вас кажу. Я ведаю тых, каго выбраў, але каб споўнілася Пісаньне: “Той, хто есьць са Мною хлеб, падняў на Мяне пяту сваю”.
Хто мае нявесту, той жаніх, а сябра жаніха, які стаіць і слухае яго, радасьцю радуецца дзеля голасу жаніха. Вось гэтая радасьць мая споўнілася.
кажучы: «Думаў я, што ты ненавідзіш яе, і таму аддаў яе сябру твайму. Але яна мае малодшую сястру, прыгажэйшую за яе. Няхай яна будзе табе за жонку».
І пыталіся Філістынцы: «Хто гэта зрабіў?» Ім адказалі: «Гэта Самсон, зяць аднаго чалавека з Тымны, бо ён забраў у яго жонку і аддаў яе сябру ягонаму». І пайшлі Філістынцы, і спалілі жанчыну і бацьку яе.
Але калі наблізіўся час аддаць за Давіда Мэраб, дачку Саўла, яна была аддадзена за жонку Адрыэлю з Мэхолы.