Саўла і Ёнатана, якія любілі адзін аднаго і жылі ў згодзе, сьмерць таксама не разлучыла. Хутчэйшыя за арлоў і дужэйшыя за ільвоў яны [былі].
СУДЗЬДЗЯЎ 14:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І яны ў сёмы дзень перад заходам сонца сказалі яму: «Што саладзейшае за мёд, і хто дужэйшы за льва». Ён жа ім сказаў: «Калі б вы не аралі ялаўкай маёй, не разгадалі б загадкі маёй». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І на сёмы дзень да захаду сонца сказалі яму грамадзяне: што саладзей за мёд, і што дужэй за ільва! Ён сказаў ім: калі б вы не аралі на маёй цялушцы, дык не адгадалі б маёй загадкі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І яны сёмага дня перад захадам сонца сказалі яму: «Што саладзейшае за мёд, і хто дужэйшы за льва?» Ён ім сказаў: «Калі б вы не аралі ялаўкай маёй, не разгадалі б маёй загадкі». |
Саўла і Ёнатана, якія любілі адзін аднаго і жылі ў згодзе, сьмерць таксама не разлучыла. Хутчэйшыя за арлоў і дужэйшыя за ільвоў яны [былі].
Тыя, што ГОСПАДА ненавідзяць, падпарадкаваліся б ім, а шчасьце іхняе трывала б на вякі.
Абліччы іхнія выглядалі як аблічча чалавека і аблічча ільва з правага боку чатырох [істотаў], і як аблічча вала з левага боку чатырох [істотаў], і як аблічча арла ў чатырох [істотаў].
І яна плакала перад ім сем тых дзён, калі спраўлялі банкет. У сёмы дзень нарэшце разгадаў ёй, бо яна вельмі дакучала яму. А яна як найхутчэй перадала гэта сынам народу свайго.
І зыйшоў на яго Дух ГОСПАДА, і ён пайшоў у Ашкелён, і забіў там трыццаць чалавек, зьняў з іх адзеньне і аддаў тым, якія разгадалі загадку. І, разгневаны вельмі, вярнуўся ў дом бацькі свайго.