Але запавет Мой Я заключу з Ісаакам, якога народзіць табе Сара ў гэты самы час у наступным годзе».
РЫМЛЯНАЎ 9:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо слова абяцаньня гэткае: «У гэту пару прыйду, і ў Сары будзе сын». Біблія (пераклад В. Сёмухі) А слова абяцаньня такое: «у гэты самы час прыйду, а ў Сары будзе сын». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) слова ж абяцання такое: «Прыйду ў той самы час, і ў Сары будзе сын». |
Але запавет Мой Я заключу з Ісаакам, якога народзіць табе Сара ў гэты самы час у наступным годзе».
А Той сказаў: «Вяртаючыся, вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і вось, будзе сын у Сары, жонкі тваёй». А Сара слухала каля ўваходу ў намёт, які быў за ім.
Ці ж ёсьць справа, цяжкая для ГОСПАДА? У прызначаны час вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і Сара будзе мець сына».
I зачала Сара, і нарадзіла сына Абрагаму ў старасьці ягонай, у час, пра які казаў яму Бог.
І цяпер кажу вам: адыйдзіцеся ад гэтых людзей і пакіньце іх; бо калі ад людзей рада гэтая ці справа гэтая, будзе зьнішчаная,
Вераю Абрагам, спакушаны, прынёс [у ахвяру] Ісаака, і прынёс адзінароднага, якога прыняў як абяцаньне,