РЫМЛЯНАЎ 11:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I Давід кажа: «Няхай станецца стол іхні пасткаю, і цянётамі, і згаршэньнем, і аднагародаю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І Давід кажа: «хай будзе трапеза іхняй сеткай, цянётамі і пятлёю на расплату ім; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Давід кажа: «Хай стол іх станецца ім сілом, і каменем спатыкнення, і згаршэннем, і адплатаю ім. |
Дай ім паводле справаў іхніх і паводле ліхоты ўчынкаў іхніх; паводле таго, што рабілі рукі іхнія, дай ім; аднагародзь ім за тое, што зрабілі яны.
Паводле ўчынкаў Ён адплоціць супраціўнікам Сваім гневам, ворагам Сваім — помстай, і адплоціць помстай астравам.
Ці Я давяду да ўлоньня і ня дам нарадзіць, кажа ГОСПАД? Ці Я, даючы моц нарадзіць, зачыню [ўлоньне], кажа Бог твой.
Ён жа, павярнуўшыся, сказаў Пятру: «Адыйдзі ад Мяне, шатан! Ты Мне згаршэньне, бо думаеш не пра тое, што Божае, але пра тое, што чалавечае».
А Бог сказаў яму: “Неразумны! У гэту ноч душу тваю возьмуць у цябе; каму ж дастанецца тое, што ты прыдбаў?”
Дык ня будзем больш судзіць адзін аднаго, але судзіце лепш пра тое, каб як не пакласьці перад братам спатыкненьня ці згаршэньня.
Мне [належыць] помста і Я аднагароджу ў час, калі пахісьнецца нага іхняя! Бо блізка ўжо дзень загубы іхняй і надыходзіць рашэньне [лёсу] іхняга.
Бо калі сказанае праз анёлаў слова было цьвёрдае, і ўсякае парушэньне і непаслухмянасьць даставалі справядлівую адплату,