І адказаў Іттай валадару, і сказаў: «Як жывы ГОСПАД і як жывы гаспадар мой, валадар! Толькі там, дзе будзе гаспадар мой, валадар, на сьмерць ці на жыцьцё, там будзе і слуга твой».
РУТ 1:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказала Рут: «Не прымушай мяне, каб я пакінула цябе і зыйшла ад цябе. Куды ты пойдзеш, туды я пайду, дзе ты будзеш жыць, там я буду жыць. Народ твой будзе народам маім, і Бог твой будзе Богам маім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але Рут сказала: ня прымушай мяне пакідаць цябе і вяртацца ад цябе; а куды ты пойдзеш, туды і я пайду, і дзе ты жыць будзеш, там і я жыць буду; народ твой будзе маім народам, і твой Бог - маім Богам; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яна адказала: «Не прымушай мяне, каб пакінула цябе і адышла ад цябе; бо куды б ты ні пайшла, там я пайду, дзе ты будзеш жыць, там і я таксама жыць буду: твой народ будзе маім народам, і твой Бог будзе маім Богам. |
І адказаў Іттай валадару, і сказаў: «Як жывы ГОСПАД і як жывы гаспадар мой, валадар! Толькі там, дзе будзе гаспадар мой, валадар, на сьмерць ці на жыцьцё, там будзе і слуга твой».
Дочкі валадароў сярод шанаваных Тваіх; сужонка Валадара стаіць праваруч Цябе ў шчырым золаце з Афіру.
І блізкі ўжо час ягоны, і дні ягоныя ня будуць цягнуцца. Бо зьлітуецца ГОСПАД над Якубам, і зноў выбярэ Сабе Ізраіля, і зьмесьціць іх у зямлі іхнія; і далучыцца да іх прыхадзень, і будзе належаць да дому Якуба.
Валадар адказаў Даніілу і сказаў: «Сапраўды, Бог ваш — Бог багоў і Гаспадар валадароў! Ён выяўляе таямніцы, бо ты змог выявіць таямніцу гэтую».
Дзеля гэтага я выдаю загад, што ўсякі з народу, племені і мовы, хто скажа блюзьнерства на Бога Шадраха, Мэшаха і Авэд-Нэго, будзе пасечаны на кавалкі, а дом ягоны будзе ператвораны ў руіну, бо няма іншага Бога, Які мог бы гэтак выратаваць».
Але Я — ГОСПАД, Бог твой, [ад выхаду] з зямлі Эгіпецкай, і ты ня ведаў Бога, акрамя Мяне, і няма Збаўцы, акрамя Мяне.
Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў. У тыя дні схопяць дзесяць чалавек з усіх моваў народаў, схопяць за крысо Юдэя, кажучы: “Мы пойдзем з вамі, бо мы чулі, [што] з вамі Бог”».
І, падыйшоўшы, адзін кніжнік сказаў Яму: «Настаўнік, я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў».
Кажа Яму Пётар: «Госпадзе! Чаму я не магу ісьці за Табою цяпер? Я душу маю палажу за Цябе».
А Павал адказаў: «Што вы робіце, плачучы і разрываючы маё сэрца? Бо я ня толькі гатовы быць зьвязаным, але і памерці ў Ерусаліме дзеля імя Госпада Ісуса».
Бо яны самі расказваюць пра нас, які ўваход маем мы да вас, і як вы зьвярнуліся да Бога ад ідалаў, каб служыць Богу жывому і праўдзіваму
І выгнаў ГОСПАД перад намі ўсе народы і Амарэйцаў, жыхароў зямлі гэтай, і мы будзем таксама служыць ГОСПАДУ, бо Ён — Бог наш!»
Гэта тыя, якія не апаганіліся з жанчынамі, бо яны ў дзявоцтве; гэта тыя, якія ідуць за Ягнём, куды б Ён ні ішоў. Яны адкуплены ад людзей, першынцы Богу і Ягняці,
І сказала [Наомі]: «Вось, швагерка твая вярнулася да народу свайго і багоў сваіх. Вяртайся і ты за швагеркай тваёй».
Дзе ты памрэш, там я памру, і там буду пахаваная. Няхай гэта зробіць мне ГОСПАД і няхай яшчэ дадасьць, бо [толькі] сьмерць аддзеліць мяне ад цябе».
І адказаў хлопец, пастаўлены над жняцамі, і сказаў: «Гэтая дзяўчына — Мааўлянка, якая вярнулася з Наомі з краіны Мааў.
І будзе ён пацяшэньнем для душы і забесьпячэньнем старасьці тваёй. Бо нявестка твая, якая любіць цябе, нарадзіла яго, тая, што лепшая для цябе за сем сыноў».