ПСАЛТЫР 68:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Божа, калі Ты выходзіў перад народам Тваім, калі праходзіў праз пустыню, (Сэлях) Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо дзеля Цябе я цярплю зьнявагу, і ганьбаю пакрываюць аблічча маё. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Божа, калі ішоў Ты перад народам Тваім, калі праходзіў Ты па пустыні, |
але ў беззаганнасьці маёй Ты падтрымаеш мяне і паставіш мяне перад абліччам Тваім на вякі.
I павёў Бог народ шляхам пустыні да мора Чырвонага. I выйшлі збройныя сыны Ізраіля з зямлі Эгіпецкай.
I сталася ў трэці дзень, прыйшла раніца, і былі грымоты, і маланкі, і воблака цяжкае над гарою, і гук трубы вельмі моцны; і задрыжаў увесь народ, які быў у табары.
А гара Сынай уся дымілася, бо зыйшоў на яе ГОСПАД у агні; і ўзыходзіў ад яе дым, як дым з печы, і ўся гара вельмі хісталася.
І дам табе скарбы, якія ў цемры, і багацьці схаваныя, каб ты ведаў, што Я — ГОСПАД, Які паклікаў цябе імем тваім, Бог Ізраіля.
Калі Ты чыніш страшныя рэчы, якіх мы не чакалі, Ты зыходзіш, і перад абліччам Тваім топяцца горы!
Ты выйшаў, каб збавіць народ Твой, каб збавіць памазанца Твайго. Ты скрышыў галаву дому бязбожніка, агаляючы падставы аж па шыю. (Сэлях)
голас Якога тады захістаў зямлю, а цяпер абяцаў, кажучы: “Яшчэ раз страсяну ня толькі зямлю, але і неба”.
І адчынілася бажніца Божая ў небе, і зьявіўся каўчэг запавету Ягонага ў бажніцы Ягонай; і сталіся маланкі, і галасы, і грымоты, і землятрус, і град вялікі.
І сказала Дэбора Бараку: «Устань, бо ў гэты дзень аддасьць ГОСПАД у рукі твае Сісэру. Сам ГОСПАД пойдзе перад табою». І зыйшоў Барак з гары Табор, і разам з ім дзесяць тысячаў ваяроў.