Цяжар адносна пустыні прыморскай. Як буры налятаюць на Нэгеў, так [вораг] прыходзіць з пустыні, з зямлі страшнай.
ПСАЛТЫР 137:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дачка Бабілону, ты будзеш зруйнаваная! Шчасьлівы той, хто адплаціць табе за тое, што ты нам зрабіла! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гасподзь зробіць за мяне! Ласка Твая, Госпадзе, вечная; дзеяў рук Тваіх не пакідай. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дачка Бабілона — спусташальніца, шчасны той, хто аддасць табе адплату тваю, якую ты нам заплаціла; |
Цяжар адносна пустыні прыморскай. Як буры налятаюць на Нэгеў, так [вораг] прыходзіць з пустыні, з зямлі страшнай.
Я кажу пра Кіра: “Пастыр Мой”, і ён выканае ўсю волю Маю і скажа Ерусаліму: “Ты будзеш адбудаваны!”, а сьвятыні: “Ты будзеш закладзена!”»
Слова, якое прамовіў ГОСПАД пра Бабілон і пра зямлю Халдэйскую праз рукі Ярэміі прарока:
Склічце лучнікаў супраць Бабілону. Вы ўсе, якія нацягваеце лукі, станьце табарам вакол яго, няхай ніхто не ўцячэ. Аднагарадзіце яму паводле справаў ягоных і тое, што ён вам рабіў, зрабіце яму, бо ён выхваляўся супраць ГОСПАДА, супраць Сьвятога Ізраіля!
Весяліся над ім, неба і сьвятыя апосталы і прарокі, бо прысудзіў Бог прысуд ваш на яго».
Аддайце ёй, як і яна аддавала вам, і падвойце ёй удвая паводле справаў яе; у келіх, у які яна налівала, наліце ёй удвая.