Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 137 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


Пс 137

1 Давідава. Слаўлю Цябе ўсім сэрцам маім, перад багамі сьпяваю Табе, што пачуў Ты ўсе словы вуснаў маіх;

2 кланяюся перад сьвятым храмам Тваім, і слаўлю імя Тваё за ласку Тваю і за праўду Тваю; бо Ты праславіў слова Тваё вышэй за ўсякае найменьне Тваё.

3 У дзень, калі я паклікаў, Ты пачуў мяне; усяліў у душу маю бадзёрасьць.

4 Праславяць Цябе, Госпадзе, усе цары зямныя, калі пачуюць словы вуснаў Тваіх

5 і апяюць шляхі Гасподнія, бо вялікая слава Гасподняя.

6 Высокі Гасподзь: і пакорнага бачыць, і гардзея здалёк пазнае.

7 Калі я пайду сярод нягодаў, Ты ажывіш мяне, на ятру ворагаў маіх пашлеш руку Тваю і ўратуе мяне правіца Твая.

8 Гасподзь зробіць за мяне! Ласка Твая, Госпадзе, вечная; дзеяў рук Тваіх не пакідай.

Сачыце за намі:



Аб'явы