І сталася, калі пачулі [пра гэта] ўсе ворагі нашыя, і ўбачылі [гэта] ўсе народы, якія вакол нас, яны былі моцна паніжаныя ў вачах сваіх і даведаліся, што Богам нашым была зробленая праца гэтая.
ПСАЛТЫР 129:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Няхай будуць асаромленыя і адступяцца назад усе, што ненавідзяць Сыён! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Спадзяюся на Госпада, спадзяецца душа мая; на слова Ягонае спадзяюся. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай пасаромяцца і абернуцца назад ўсе тыя, што ненавідзяць Сіён. |
І сталася, калі пачулі [пра гэта] ўсе ворагі нашыя, і ўбачылі [гэта] ўсе народы, якія вакол нас, яны былі моцна паніжаныя ў вачах сваіх і даведаліся, што Богам нашым была зробленая праца гэтая.
І распавёў Аман Зэрэш, жонцы сваёй, і ўсім сябрам сваім пра ўсё, што напаткала яго. І сказалі яму мудрацы ягоныя і Зэрэш, жонка ягоная: «Калі з насеньня Юдэйскага Мардэхай, перад абліччам якога ты пачаў падаць, ты не пераможаш яго, але падаючы, упадзеш перад абліччам ягоным».
І білі Юдэі ўсіх ворагаў сваіх ударамі мяча, забіваючы і зьнішчаючы, і рабілі паводле жаданьня свайго тым, што ненавідзелі іх.
Прасіце пра супакой для Ерусаліму! Няхай маюць дабрадзенства тыя, якія любяць цябе.
Няхай асаромяцца і будуць у ганьбе ўсе, што шукаюць душы маёй, каб зьнішчыць яе; няхай адступяцца і будуць у сораме тыя, якім даспадобы ліхоцьце маё.
Няхай будуць асаромленыя і зьнішчаныя тыя, што супрацьстаяць душы маёй! Няхай ганьбай і сорамам пакрыюцца тыя, што шукаюць ліхога для мяне!
І станецца, калі Госпад скончыць усе справы Свае на гары Сыён і ў Ерусаліме, [Ён скажа]: «Я наведаю плод пыхлівага сэрца валадара Асірыі і фанабэрыю ганарыстых вачэй ягоных».
І будзе так, як галодны сьніць, што ён есьць, і будзіцца, і пустая душа ягоная, і як сьніць засьмягшы, што п’е, і будзіцца, і вось, ён змучаны і засьмягшая душа ягоная. Так будзе з мноствам усіх народаў, якія ваююць супраць гары Сыён.
Вось слова, якое прамовіў ГОСПАД пра яго: “Насьміхаецца з цябе, пагарджае табою дзяўчына, дачка Сыёну. За табою ківае галавой дачка Ерусаліму.
А цяпер сабраліся супраць цябе шмат народаў, кажучы: «Няхай яна будзе апаганена, і няхай нагледзяцца на Сыён вочы нашыя!»
І станецца ў той дзень, што Я зраблю Ерусалім цяжкім камянём для ўсіх народаў. Усе, якія будуць падымаць яго, калецтвам скалечацца, і зьбяруцца супраць яго ўсе народы зямлі.
У той дзень Я зраблю князёў Юды як казан з агнём сярод дроваў і як паходню запаленую сярод снапоў, і яны пажаруць справа і зьлева ўсе народы навокал, і Ерусалім будзе зноў населены на месцы сваім, у Ерусаліме.
Калі хто ня любіць Госпада Ісуса Хрыста, няхай будзе адлучаны! Прыходзіць наш Госпад!