Нават калі яны зрабілі сабе цяля літое і сказалі: “Гэта бог твой, які вывеў цябе з Эгіпту”, і рабілі блюзьнерствы вялікія,
ПСАЛТЫР 106:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Яны зрабілі цяля пад Харэвам і пакланяліся перад літым [ідалам]; Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але паклікалі Госпада ў скрусе сваёй, і Ён уратаваў іх у іхняй нягодзе; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зрабілі яны цялё пры Гарэбе і пакланяліся перад ідалам. |
Нават калі яны зрабілі сабе цяля літое і сказалі: “Гэта бог твой, які вывеў цябе з Эгіпту”, і рабілі блюзьнерствы вялікія,
I бачыў народ, што Майсей затрымліваецца, каб зыйсьці з гары, і сабраўся народ перад Ааронам, і сказалі яму: «Устань, зрабі нам багоў, якія будуць ісьці перад намі, бо з гэтым Майсеем, гэтым чалавекам, які вывеў нас з зямлі Эгіпецкай, ня ведаем, што сталася з ім».
І зрабілі ў тыя дні цяля, і прынесьлі ахвяру ідалу, і весяліліся ў справах рук сваіх.
Ня будзьце таксама ідалапаклоньнікамі, як некаторыя з іх, як напісана: «Народ пасеў есьці і піць, і ўстаў гуляць».
бо я баяўся ярасьці і гневу, якім разгневаўся ГОСПАД, каб зьнішчыць вас. І выслухаў мяне ГОСПАД у гэты раз.
А грэх ваш, які вы ўчынілі, цяля літае, я, схапіўшы, спаліў агнём, і разьбіў, і сьцёр на дробны пыл, і кінуў у ручай, які сьцякаў з гары.
І на Харэве вы гнявілі ГОСПАДА, і разгневаўся ГОСПАД на вас, і хацеў зьнішчыць вас.