ПСАЛТЫР 102:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Увесь дзень зьневажаюць мяне ворагі мае; тыя, што сьмяюцца з мяне, запрысягнуліся супраць мяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) не да канца гневаецца і не навек абураецца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Цэлы дзень зневажалі мяне мае непрыяцелі, якія, распаляючыся супраць мяне, пракліналі мяне. |
Як рана ў костках маіх, зьневажалі мяне ворагі мае, гаворачы мне ўвесь дзень: «Дзе Бог твой?»
Ганьба разьбіла сэрца маё, і я ў роспачы; я спадзяваўся на спачуваньне, і ня маю яго, і на пацяшальнікаў, і не знайшоў іх.
Такі вось корміцца попелам, сэрца падманутае зьвяло яго, і ня выратуе ён душы сваёй, і ня скажа: «Ці ж не падман я трымаю ў правай руцэ маёй?»
Яны будуць лізаць пыл, як зьмеі, як паўзуны зямныя. Яны будуць напалоханыя ў норах сваіх; перад ГОСПАДАМ, Богам нашым, будуць дрыжаць, і будуць баяцца Цябе.