ПЛАЧ 2:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Яны кажуць да маці сваіх: «Дзе збожжа і віно?», калі яны зьнемагаюць, як параненыя, на вуліцах гораду, калі душа іхняя выліваецца на ўлоньнях маці іхніх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сваім мацеркам кажуць яны: «дзе хлеб і віно?» паміраючы, падобна параненым на вуліцах гарадскіх, выліваючы душы свае ва ўлоньне сваіх мацярок. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У маці сваіх пыталі: «Дзе пшаніца і віно?» Калі самлелі, быццам пакалечаныя, на плошчах горада, калі выпускалі душы свае на грудзях маці сваіх. |
Сьлёзы мае былі хлебам маім дзень і ноч, калі да мяне гаварылі ўвесь дзень: «Дзе Бог твой?»
Сыны твае зьнясіленыя, ляжаць на скрыжаваньнях усіх вуліцаў як сарна ў цянётах, поўныя гневу ГОСПАДА, пагрозаў Бога твайго.
Дзеля гэтага Я дам Яму [частку] сярод многіх, і з магутнымі Ён будзе дзяліць здабычу за тое, што Ён аддаў душу Сваю на сьмерць, і ў злачынцы быў залічаны. І Ён панёс на Сабе грахі многіх, і заступіўся за злачынцаў.
І зьесьць ён жніво тваё і хлеб твой, зьесьць сыноў тваіх і дочак тваіх, зьесьць авечак тваіх і быдла тваё, зьесьць вінаграднікі твае і дрэвы фігавыя твае, зьнішчыць мячом умацаваныя гарады твае, на якія ты спадзяваўся.
Увесь народ ейны енчыць, шукаючы хлеба, яны аддалі каштоўныя рэчы свае за ежу, каб ажывіць душу сваю. «Глянь, ГОСПАДЗЕ, і прыгледзься, бо я сталася нікчэмнаю».
Язык немаўляці ліпне да паднябеньня ад смагі; дзеткі просяць хлеба, і няма нікога, хто адломіць ім [кавалак].
І Я ўмацую рамёны валадара Бабілонскага, і дам меч Мой у руку ягоную; і Я зламлю рамёны фараона, і ён будзе стагнаць, як стогне паранены, перад абліччам ягоным.